Адкрыты занятак у старэйшай групе
21.01.2023Тэма: “Экскурсія ў Беларускую хатку”
(інтэгрыраваны занятак)
Адукацыйная галіна "Дзіця і грамадства"
Выхавальнік другой кваліфікацыйнай катэгорыі Залуцкая Анастасія Сяргееўна
Праграмныя задачы: фарміраваць уяўленні дзяцей аб прадметах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі, беларускім арнаменце і спосабах яго стварэння, гісторыі ўзнікнення прадметаў, спосабах дзеяння з імі; развіваць уменне класіфікаваць вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па матэрыялу, з якага яны зроблены; пашыраць актыўны слоўнік дзяцей; выхоўваць цікавасць да народнай творчасці, беражлівыя адносіны да рэчаў нашай спадчыны, любоў да сваёй Радзімы, пачуццё гонару за яе таленавітых майстроў
Матэрыял і абсталяванне: аўдыязапісы беларускай народнай музыкі, асноўная экспазіцыя міні-музея «Спадчына» па раздзелах «Ткацтва, вышыўка» і «Ганчарныя вырабы».
Папярэдняя работа: гутаркі з дзецьмі старшай падгрупы «Адкуль да нас прыйшлі тканіны», «Дзівы чароўнага куфэрка», развучванне вершаў, песень.