Стварэнне рэсурснага цэнтра "Родны кут"
22.07.2021Рэсурсны цэнтр “Родны кут”
Рэсурсны цэнтр “Родны кут” ў нашай установе дашкольнай адукацыі створаны для азнаямлення выхаванцаў з культурай і побыту беларускага сялянства і, зыходзячы з таго, што ва ўзросце 5-7 гадоў для дзяцей важна паказаць пэўныя прыклады і навочнасць, што з’яўляецца магутным сродкам уздзеяння. Экспанаты музея збіралі разам з дзецьмі, бацькамі і педагогамі. У асноўным экспанаты былі прывезены з вёсак Мінскай вобласці, дзе жывуць родныя некаторых супрацоўнікаў ясляў-саду і бацькоў. Гэта розныя старадаўнія прадметы: збанкі, калаўрот, прасы, сельскагаспадарчыя прылады для працы. Рэсурсны цэнтр пастаянна папаўняецца.
Экспанаты рэсурснага цэнтра “Родны кут” выкарыстоўваюцца на занятках па азнаямленню з звычаямі і традыцыямі беларускага народа, на занятках па выяўленчаму мастацтву, пры правядзенні святаў “Масленіца”, “Купалле”, “Запрашаем на Калядкі”. З мэтай выхавання пачуцця прыналежнасці да беларускай нацыі, былі распрацаваны канспекты, экскурсіі у рэсурсны цэнтр для дарослых і дзяцей. Экскурсіі праводзяць не толькі выхавальнікі, але і самі выхаванцы старэйшых груп.