Размаўляем па-беларуску

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

развернуть

  У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з'яўляюцца сімваламі дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь прайшлі доўгі шлях станаўлення, развіцця і зацвярджэння. У іх беражліва захаваны рысы, якія адлюстроўваюць мірныя, стваральныя мэты беларускага народа і дзяржавы. Герб, сцяг і гімн – галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

          Дзяржаўны сцяг-гэта гісторыя і сённяшні дзень народа. Ва ўсе часы людзі шанавалі сцяг дзяржавы, беражліва захоўвалі, верылі ў яго славу, прысягалі на вернасць. Сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з дзвюх палос: верхняй – чырвонага колеру і ніжняй – зялёнага. Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы. Чырвоны колер са старажытных часоў служыць знакам Сонца, сімвалізуе кроўныя повязі, братэрства, барацьбу за правае справу. Ён азначае высокае прызначэнне ў лёсе і перамогу. Зялёны колер-колер прыроды. Гэта колер ураджайных палёў, дагледжаных працавітымі рукамі хлебаробаў, лугоў і лясоў, якія здаўна займалі асноўную тэрыторыю нашай краіны. Зялёны колер – колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру. Белы колер-гэта колер свабоды. Нездарма назва нашай краіны – Беларусь – звязана з нязгаснай воляй народа да свабоды. Разам з тым белы колер-гэта колер маральнай чысціні і мудрасці. На белы колер накладзены Беларускі нацыянальны арнамент, які аб'ядноўвае чырвоны і зялёны колеры ў графічны малюнак, напоўнены высокім сэнсам. Беларускі арнамент сімвалізуе старажытную культуру народа, духоўнае багацце, адзінства.

          2 ліпеня 2013 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Плошчы сцяга ў сталіцы Беларусі – горадзе Мінску.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

   Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. У ім адлюстраваны асноўныя нацыянальныя духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, праца, імкненне да ўдасканалення свой асобы і ўсяго грамадства, міралюбства і адначасова гатоўнасць пастаяць за сваю свабоду і суверэннасць. Дзяржаўны герб Беларусі ўяўляе сабой срэбнае поле, у якім размешчаны зялёны контур дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая зорка. Поле апраўлена вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева кветкамі лёну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у падставе герба напісана ў два радкі золатам «Рэспубліка Беларусь». Зялёны контур – тэрыторыя Рэспублікі Беларусь, якой яна адлюстравана на геаграфічнай карце. Зялёны контур – у залатых промнях узыходзячага сонца. Гэтая сімволіка даволі простая: усе свае думкі грамадзяне накіроўваюць да Бацькаўшчыны – гэта наша зямля. Вянок з каласоў, пераплятаюцца кветкамі канюшыны і лёну, – гэта сімвал памяці і непарыўнай сувязі сучаснікаў з продкамі. Канюшына – сімвал сувязі са стваральным светам жывёл, для якіх канюшына – лепшы корм. Лён-гэта бавоўна поўначы, лён-сімвал пераўтваральнай моцы працы, знак дабра і дастатку. Ніжэй контуру граніцы Рэспублікі Беларусь змешчаны зямны шар з узыходзячым над ім сонцам і залатымі прамянямі. Малюнак зямлі і ўзыходзячага сонца – гэта два пласта знакаў жыцця: Зямля – аснова ўсяго жывога, Сонца – крыніца жыцця. Зямны шар-гэта знак таго, што Беларусь, з'яўляючыся часткай цывілізацыі, успрымае ўсе народы зямлі як раўнапраўных сяброў і партнёраў, гатовая з імі сябраваць і гандляваць. Зямля ў промнях сонца-вера ў вечнасць жыцця. Яднанне зямлі і сонца-галоўны знак жыцця. Чырвоная зорка-пяціканцовая зорка-сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці і высокіх намераў. Пяць прамянёў сімвалізуюць сувязь, сяброўства людзей усіх пяці кантынентаў Зямлі. Гэта падкрэслівае прыязны характар нашага народа.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

   Новая рэдакцыя гімна была прынятая ў 2002 годзе. У Беларусі быў абвешчаны конкурс на лепшую музыку і словы гімна. Музыкі лепш, чым музыка для Гімна БССР, якую склаў Нестар Фёдаравіч Сакалоўскі, не было прадстаўлена. Музыка сімвалізуе пераемнасць гістарычных традыцый беларускага народа. Аўтарам тэксту гімна стаў паэт лірык Уладзімір Іванавіч Карызна. У гімне былі выкарыстаныя фрагменты ранейшага тэксту, напісанага паэтам Міхаілам Клімковічам. У ім адлюстраваны новыя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя ўмовы развіцця Рэспублікі Беларусь як суверэннай, міралюбівай краіны, падкрэсліваюць патрыятызм і працавітасць грамадзян, сяброўскія адносіны паміж прадстаўнікамі ўсіх нацыянальнасцяў у нашай краіне.

 

свернуть

Мая Радзiма Беларусь

развернуть

 

Насельніцтва Беларусі

        У Беларусі дружалюбныя і дабрадушныя людзі. Цярплівасць і міралюбнасць беларусаў у многім вызначаны гісторыяй, азмрочанай незлічонымі войнамі. Прычым самі беларусы ніколі іх не пачыналі. Беларусь заўсёды рада гасцям і зацікаўлена , каб яны бліжэй пазнаёміліся з культурай, традыцыямі краіны.

        Беларусы складаюць больш за 80% насельніцтва. У выніку гістарычнага мінулага ў Беларусі пражываюць і многія іншыя народнасці, некаторыя з іх – ужо некалькі пакаленняў: рускія (8,2%) заўсёды жылі на тэрыторыі Беларусі. Вялікі наплыў зарэгістраваны пасля Другой сусветнай вайны палякі (3,1%) жылі ў заходняй частцы краіны на працягу стагоддзяў украінцы (1,7%) – найбольшы наплыў зарэгістраваны ў XVIII–XIX стагоддзях яўрэі (0,13%): першыя яўрэі пасяліліся ў Беларусі ў XV стагоддзі. З пачатку 1980-х у сувязі з эміграцыяй у Ізраіль і іншыя краіны яўрэйскае насельніцтва Беларусі зменшылася і склала каля 30 тыс. чалавек

        Таксама ў Беларусі пражываюць татары, цыганы, літоўцы і латышы.

Мовы Беларусі

              Беларуская і руская з’яўляюцца дзяржаўнымі мовамі Беларусі.

       Іншыя мовы, такія, як польская, украінская і іўрыт, выкарыстоўваюцца на ўзроўні мясцовых абшчын.

Традыцыйныя рамёствы ў Беларусі

        У Беларусі даўняя багатая гісторыя традыцыйных мастацтваў і рамёстваў, многія з якіх існуюць і цяпер.

         Сярод асноўных рамёстваў: ткацтва дрэваапрацоўка ганчарная справа саломапляценне

Папулярныя традыцыйныя народныя танцы, існуюць народныя тэатры.

            Музыка і мастацтва адыгрываюць важную ролю ў культурным жыцці Беларусі. Нацыянальныя і міжнародныя фестывалі рэгулярна праводзяцца па ўсёй краіне. Самы вядомы з іх – "Славянскі базар у Віцебску".

Прырода  Беларусі

        Прырода Беларусі унікальная. Тут можна сустрэць шмат рэдкіх відаў раслін і жывёл. У рэспубліцы рэалізуюцца буйныя прыродаахоўныя праекты, створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі.              Беларускі ландшафт

        Разнастайная расліннасць займае 93,1% усёй тэрыторыі краіны. Лясы складаюць 1/3зялёнага покрыва краіны.

           Поўнач Беларусі – край азёр. На поўдні краіны па цячэнні ракі Прыпяць размешчана балоцістая мясцовасць – славутае Беларускае Палессе.

           У тых раёнах Беларусі, дзе захаваліся унікальныя ландшафты, сустракаюцца рэдкія віды раслін і жывёл, былі створаны дзяржаўныя запаведнікі.               

 

Дзікая прырода Беларусі

      У беларускіх лясах растуць 28 парод дрэў і каля 70 відаў кустоў. Самыя распаўсюджаныя пароды дрэў:

бяроза (па ўсёй краіне)

сасна (па ўсёй краіне)

елка (паўночныя раёны)

дуб (паўднёвыя раёны)

            У Беларусі можна сустрэць вялікую колькасць дзікіх звяроў і птушак, сярод якіх шмат рэдкіх відаў.

                У Беларусі існуюць 76 відаў млекакормячых, самыя распаўсюджаныя з якіх:

лось

алень

дзік

воўк

бабёр

                На тэрыторыі рэспублікі сустракаецца каля 300 відаў птушак.

             Для аховы рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл была створана Чырвоная кнігаРэспублікі Беларусь. У яе ўключаны 17 відаў млекакормячых, 72 віды птушак, 4 віды земнаводных, 10 відаў рыб, 72 віды насякомых – яны знаходзяцца пад аховай дзяржавы, і ў месцах іх існавання створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі.               Дзяржаўныя запаведнікі і ахова прыроды

             У Беларусі пяць запаведных тэрыторый, якія ахоўваюцца дзяржавай. Іх работа падтрымана ЮНЕСКА.

Нацыянальны парк «Белавежская пушча»

          Нацыянальны парк «Белавежская пушча» размешчаны ў Брэсцкай вобласці за 340 км на паўднёвы захад ад Мінска. Прыродаахоўныя работы тут пачаліся стагоддзі таму. У1992 годзе згодна з рашэннем ЮНЕСКА парк быў уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва. У 1993 годзе ён атрымаў статус біясфернага запаведніка.

       У Нацыянальным парку «Белавежская пушча» да нашых дзён захаваліся старажытныя дубы, узрост якіх больш як 500 гадоў, ёсць векавыя ясені, сосны і елкі.

            У парку існуюць разнастайныя жывёлы і птушкі, у тым ліку самая вялікая ў Еўропе папуляцыя рэдкіх зуброў івялікіх падворлікаў.

Бярэзінскі біясферны запаведнік

          Запаведнік размешчаны за 120 км ад Мінска на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Ён створаны ў 1925 годзе для аховы рэдкіх відаў раслін і жывёл, якія жывуць на поўначы краіны. Запаведнік уваходзіць у глабальную сетку біясферных запаведнікаў ЮНЕСКА.

          На тэрыторыі запаведніка размешчаны розныя прыродныя комплексы – лясы, лугі, вадаёмы і балоты. Тут існуе больш як палова з усіх вядомых відаў беларускай фауны, у тым ліку:

56 відаў млекакормячых

220 відаў птушак

9 відаў амфібій

5 відаў рэптылій

34 віды рыб

Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры"

          Парк заснаваны ў 1995 годзе на паўночным захадзе Беларусі. На яго тэрыторыі знаходзяцца самыя прыгожыя ў Віцебскай вобласці Браслаўскія азёры.

          Тэрыторыя парку перавышае 69 000 гектараў. Тут растуць больш як 800 відаў раслін, 20 з якіх блізкія да вымірання. У парку таксама існуюць:

30 відаў рыб

189 відаў птушак (85% усіх гнездавых птушак у Беларусі)

45 відаў млекакормячых

10 відаў амфібій

6 відаў рэптылій

      На тэрыторыі парку размешчаны старажытны горад Браслаў, упершыню ўпамянуты ў пісьмовых крыніцах XI стагоддзя.

Нацыянальны парк "Нарачанскі"

           Нацыянальны парк "Нарачанскі" размешчаны ў Мінскай вобласці, заснаваны ў 1999годзе.

           Плошча парку складае каля 94 000 гектараў. Больш як трэць яе пакрываюць вельмі прыгожыя сасновыя лясы. Не ўсе тэрыторыі, што належаць Нацыянальнаму парку "Нарачанскі", з’яўляюцца запаведнымі. Тут ёсць рэкрэацыйныя зоны з буйнымі азёрамі, дзе мноства разнастайнай рыбы, і таму яны карыстаюцца папулярнасцю ў рыбакоў.

          Парк таксама вядомы сваімі прыроднымі крыніцамі мінеральнай вады. Тут размешчаны 18 санаторыяў і аздараўленчых цэнтраў.

Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

          Размешчаны за 250 км ад Мінска на поўдні краіны ў Гомельскай вобласці.

     Запаведнік у затапляемай пойме ракі Прыпяць існаваў з 1969 года. Цяпер тэрыторыя парку перавышае 85 000 гектараў.

           У 1987 годзе ў парку пасялілі зуброў. Там таксама жывуць:

51 від млекакормячых

11 відаў амфібій

7 відаў рэптылій

37 відаў рыб

246 відаў птушак

           І растуць:

950 відаў раслін

196 відаў імхоў

             Парк славіцца журавіннымі мясцінамі. Журавіны растуць тут на 500 гектарах.

Чым небяспечны Чарнобыль?

        Аварыя на Чарнобыльскай атамнай станцыі ў суседняй Украіне ў 1986 годзе была самай значнай тэхнагеннай катастрофай у свеце. Беларусь больш за ўсіх пацярпела ад чарнобыльскай аварыі, таму што больш як 60% радыеактыўных ападкаў выпала на яе тэрыторыі.

          Гомельская вобласць на паўднёвым усходзе краіны стала самым пацярпелым рэгіёнам Беларусі.

         У тых, хто падарожнічае па Беларусі або накіроўваецца ў Гомель, можа ўзнікнуць зразумелая трывога наконт радыяцыі. Аднак навуковыя даныя даказваюць, што пагроза здароўю людзей мінімальная.

         З найбольш забруджаных раёнаў Беларусі насельніцтва эвакуіравана, тут дзейнічае строгі кантроль. Наведванне гэтых месц без афіцыйнага дазволу забаронена.

 

свернуть

Беларускамоўны дзень

развернуть

Размаўляем па-беларуску

Паважаныя бацькі,

кожную пятніцу мы размаўляем з дзеткамі на беларускай мове.

Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па-беларуску.

Дзеці – нашая будучыня.

Мова – наш скарб, наша гісторыя.

Захаваем жа нашую спадчыну для будучыні!

    Кожны народ мае сваю мову, кожны народ зберагае і шануе яе. Яна столькі стагоддзяў зберагала ў сабе нашы традыцыі, легенды, казкі. Яна жыла побач з нашымі продкамі, дапамагала ім у каханні, сяброўстве, працы, дапамагала людзям адчуваць сябе ў гэтым неабдымным свеце.

З мэтай фарміравання устойлівай цікавасці і станоучых адносін да нацыянальнай мовы, жадання авалодваць беларускай мовай, выхавання асноу нацыянальнага светапогляду у нашай дашкольнай установе па серадах усе заняткі у сярэдніх і старэйшых групах плануюцца і праводзяцца на беларускай мове.

Задачы развіцця выхаванца у дзейнасці:

  • садзейнічаць адрозненню дзецьмі беларускага і рускага маулення;
  • пабуждаць да узнаулення кароткіх літаратурных творау на беларускай мове, да разыгрывання іх;
  • развіваць элементарныя навыкі зносін на беларускай мове.

Казкі, вершы, загадкі, гульні і многае іншае на беларускай мове

можна знайсці тут http://kazki.by/bay/

 

свернуть

Легенда "Адкуль пайшлі беларусы"

развернуть

Легенда " Адкуль пайшлі беларусы"

   Калісь яшчэ свет толькі зачынаўся, дык нічога нідзе не было. Усюды стояла мёртвая вада, а пасярод вады тырчэў нібы камень, нібы што. Адзін раз Пярун як разыграўся і давай пыляць стрэламі ў гэты камень. Ад яго стрэлаў выскачыла тры яскаркі: белая, жоўтая і чырвоная. Упалі тыя яскаркі на ваду; з гэтага ўся вада скаламуцілася, і свет памуціўся, як хмары. Але па некаторым часе, як усё высветлілася, дык і адзначылася – дзе вада, дзе зямля.

  А яшчэ па некаторым часе завялося і ўсякае жыццё і ў вадзе, і на зямлі. І лясы, і травы, і звяры, і рыба, а пасля і чалавек завёўся: ці ён прыйшоў адкуль, ці вырас тутака. Па некаторым часе гэты жыхар стаў заводзіць свае чалавечыя парадкі. Ці доўга ён так жыў, ці мала, але меў ён ужо сваю сялібу, меў многа жонак, а яшчэ больш дзяцей. Было яму прозвішча Бай. А як прыйшла яго гадзіна смерці, дык ён склікаў сваіх сыноў і падзяліў усю сваю маёмасць. Толькі аднаго сына запамятаваў. Той у гэты час быў на палешні (паляванні), і з ім былі любімыя бацькавы сабакі Стаўры і Гаўры. Прозвішча гэтаму сыну было Белаполь. Неўзабаве пасля смерці бацькі вярнуўся Белаполь з палешні. А браты яму кажуць: – Вось бацька падзяліў нам усю сваю маёмасць, а табе ён адказаў сваіх сабак, дык яшчэ наказаў, каб ты іх пусціў па волі: аднаго – у правы бок, а другога – у левы; колькі яны зямлі аббягуць у дзень, дык гэтая ўся зямля твая будзе. Вось пайшоў Белаполь і злавіў дзвух птушак, прыляцеўшых адну з паўднёвага мора, другую з заходняга. Пусціў адну птушку на поўдзень, ды і кажыць адной сабаке: – Бяры! Пусціў другую на захад і кажа другой: – Хапай! Як паляцелі тыя птушкі: адна ў адзін бок, другая ў другі… Як пабеглі сабакі за птушкамі, дык ажно зямля закурылася… Як пайшлі тыя сабакі, дык і да гэтага часу не вярнуліся, а па іх слядах дзве рэчкі працягнуліся, у адзін бок прайшла Дзвіна, а ў другі бок – Дняпро. Вось у гэтых абшарах Белаполь і пачаў сяліцца ды заводзіць свае лады… У гэтага Белаполя ад розных жонак яго развяліся розныя пляменні пад прозвічам БЕЛАРУСЫ. Яны і да гэтага часу там ходзяць, зямельку скародзяць ды жыта сеяць.

свернуть

Прыказкі і прымаўкі

развернуть

Прыказкі і прымаўкі пра Радзіму

Родная зямелька – як зморанаму пасцелька.

На чужыне і камар загіне.

Чым за морам віно піць, лепш з Нёмана вадзіцу.

Далёкая старана без ветру сушыць.

У сваім краі, як у раі.

Прыказкі і прымаўкі пра прыроду

  1. Хмары не будзе – гром не ўдарыць.
  2. Не ўсякая хмара дажджу дае.
  3. Адкуль хмары, адтуль дождж.
  4. Ластаўкі нізка лятаюць – дождж будзе.
  5. Куры церабяцца і купаюцца – дождж будзе.
  6. Будзе дождж – будуць і грыбы.
  7. Як кот на пячы – холадна на двары.
  8. Беражы нос у вялікі мароз.
  9. Вада камень прабівае.
  10. Якая зямля – такі і хлеб.
  11. Колас добра не спее, калі сонца не грэе.

 Прыказкі пра жывёльны і раслінны свет

  1. Ваўка зубы кормяць.
  2. Воўка б’юць, а ён у лес бяжыць.
  3. Воўк казе не таварыш.
  4. Каза плача, а воўк скача.
  5. Ліса і ў сне курэй бачыць.
  6. Рыба вады не баіцца.
  7. Якая птушка, такі і галасок.
  8. Варона колькі не мыецца, усё роўна чорная, а гусь акунулася – і ўжо белая.
  9. Лес і вада – родныя брат і сястра.
  10. Высокае дрэва здалёку відаць.
  11. Дзе мухаморы, там і баравікі.
  12. Дзе ягаднік, там і ягада.

Прыказкі пра поры года.

  1. Жураўлі ляцяць высока – зіма яшчэ далёка.
  2. Жураўлі ляцяць нізка – зіма ўжо блізка.
  3. Зімовы дзянёк, што камароў насок.
  4. Якая зіма, такое і лета.
  5. Зіма снежная – лета дажджлівае.
  6. Бусел прыляцеў – вясна будзе.
  7. Вясенні дзень год корміць.
  8. Вясна красна цвятамі, а восень пладамі.
  9. Калі май халодны, дык год хлебародны.
  10. Хто халадку шукае, той узімку галадае.

Прыказкі пра сельскую гаспадарку.

  1. На чорным полі бела пшаніца родзіць.
  2. Дзе пасееш густа, там не будзе пуста.
  3. Ліха не знаць – на сваім полі араць.
  4. Гультая зямля не любіць.
  5. Дзе гультай ходзіць, там зямля не родзіць.
  6. Трэба рана ўставаці, калі хлеба дажыдаці.
  7. Выходзь на поле з расою, дык будзеш з ядою.
  8. У каго чорна глыба, у таго і хлеба скіба.

  Прыказкі пра працу.

  1. Шчырая праца – мазалёвая.
  2. Хто любіць трудзіцца, таму без працы не сядзіцца.
  3. Работа і корміць, і поіць.
  4. Вось на свеце як бывае: хто працуе, той і мае.
  5. Без працы не есці пірагоў.
  6. Хочаш есці калачы, так не сядзі на пячы.
  7. Хто працуе, таму і шанцуе.
  8. Хто працуе, той і святкуе.
  9. Добра рабі, добра і будзе.

Прыказкі пра дзяцей.

  1. Кожнаму сваё дзіця міла.
  2. Дзіцятка хоць і крыва, ды бацьку з маткаю міла.
  3. Савіныя дзеці самыя харашэйшыя.
  4. У сваёй маткі ўсе добрыя дзеткі.
  5. Усякая матка хваліць сваё дзіцятка.
  6. І ваўчыха сваіх дзяцей любіць.
  7. І сава сваіх дзяцей хваліць.

 Прыказкі пра дабрыню, злосць і зайздрасць.

  1. Сам добры – людзі добрыя.
  2. У добрага чалавека заўсёды многа добрых людзей.
  3. Шчыраму сэрцу і чужая болька колка.
  4. Добры чалавек і жывёлу шкадуе.
  5. Злосці поўныя косці.
  6. Верабей і той зло мае.
  7. Сабака ад злосці свой хвост кусае.
  8. Злы чалавек злее ваўка.
  9. На ліхога чалавека і сабака брэша.
  10. Чужыя лемяшы харашы.

 Прыказкі пра ляноту, гультайства.

  1. Працаваць не любіш – чалавекам не будзеш.
  2. Праца чалавека корміць, а лянота порціць.
  3. Да работы не пускаюць ляноты.
  4. Лень жуе чалавека, як іржа жалеза.
  5. Пачнеш ляніцца – будзеш з торбай валачыцца.
  6. Ад ляноты чакай бядоты.
  7. Гультаю ўсё цяжка.
  8. Лянівай кабыле і хвост мяшае.
  9. На работу – цяляты, а на яду – коні.
  10. Верабей не сее, не жне, а зярняткі клюе.

 Прыказкі пра праўду і няпраўду.

  1. На праўдзе свет стаіць.
  2. За праўду стой гарой.
  3. Чыя праўда, таго і сіла.
  4. Праўды не скрыеш.

Прымаўкі пра месяцы

Гэтыя прымаўкі дапамогуць дзеткам вывучыць назвы месяцаў.   

Студзень

Студзень - году пачатак, зіме палавіна.  Студзень хаты студзіць - рана гаспадароў будзіць.  Студзень пагодны - будзе год плодны. 

Люты

Прыйдзе люты - спытае, як абуты.  Віхры ды мяцелі ў лютым наляцелі. 

Сакавік

Сакавік часам снегам сее, а часам сонцам грэе.  Сакавік дрэвам сок пускае. 

Красавік

Красавіцкі ручай зямлю будзіць.  Сонейка з красавіцкай горкі ў лецейка коціцца. 

Травень \ май

Май зямлю грэе, а сіверам вее.  Мокра ў маі - будуць пышныя караваі.  У травень будзе мужык управен. 

Чэрвень

Чэрвень не гуляе - ураджай люляе.  Чэрвень сухі - плюнь на баравікі. 

Ліпень

Ліпень пякучы, але даручы.  Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае. 

Жнівень

Кожная хата ў жніўні багата.  Што ў полі ўродзіць, жнівень знаходзіць. 

Верасень

Як настаў верасень, дык туман кожны дзень.  У верасні ліст на дрэве не трымаецца. 

Кастрычнік

Кастрычнік ходзіць па краю ды гоніць птушак з гаю.  Кастрычнік зямлю беліць, а лес залоціць. 

Лістапад

У лістападзе кладзі капусту ў кадзі.  У лістападзе гола ў садзе. 

Снежань

Снежань зіму пачынае, а год сканчае.  Снежань зямлю грудзіць, хаты студзіць. 

свернуть

Картатэка гульняў па развіццю беларускага маўлення

развернуть

«Адгадай, чыя цацка?»

Мэта: вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі.

Змест. Выхавацель у якасці вядучага хавае за спіной машынку, пытаецца, у якой руцэ цацка. Нехта з дзяцей адказвае. Тады выхавацель пытаецца: «Алёша адгадаў. Чыя цяпер машынка?». (Алёшава.) Алёша атрымлівае цацку і становіцца вядучым. Гульня працягваецца.

«Чые  рэчы?»

Мэта:  вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі.

Змест.  Дзеці дастаюць розныя прадметы або цацкі  з «цудоўнага мяшочка».  Выхавацель за кожным разам  зазначае: «Саша выцягнуў машынку. Чыя цяпер машынка?» (Сашава).  «Валодзя выцягнуў кубачак. Чый кубачак?» (Валодзяў.) І г. д.

«Што маміна, а што татава?»

Мэта: вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі.

Змест. Выхавацель паказвае дзецям карцінкі (сукенка, акуляры, штаны, капялюш і інш.). Дзеці называюць: «Сукенка — маміна...» і г. д.

«Хто першы пазнае?»

Мэта: актыўна распазнаваць шшын словы.

Змест.   Выхавацель   апісвае новае слова. Задача дзяцей — хутчэй распазнаць гэты прадмет ці з'яву і знайсці яго на малюнку.

«Магазін цацак»

Мэта:  актыўна распазнавацъ  но­вый словы.

Змест.  Выхавацель  апісвае  новую цацку.   Задача  дзяцей  —  хутчэй распазнаць яе і знайсці на «прылаўку магазіна».

«Пачастуем ляльку»

Мэта: актыўна распазнаваць новыя словы па тэме: «Посуд».

Змест. Выхавацель аб'яўляе  дзецям, што лялькі Алеся і Оля  збіраюцца сустракаць гасцей. Трэба дапамагчы ім расставіць посуд. Віця ставіць талерачкі, Таня раскладвае лыжкі і відэльцы, Дзіма ставіць цукарніцу і г. д. Дзеці па аднаму выконваюць зададзеныя дзеянні, знаходзячы названыя прадметы посуду, напрыклад, у буфеце.

«На чым паедзеш у гасці?»

Мэта: узнаўляць словы з нагляднай падказкай па тэме: «Транспарт».

Змест. Выхавацель называе некалькі відаў транспарту і прапануе дзецям выбраць адзін адказ, але трэба, каб дзеці не механічна адказвалі, а маты-вавана выбіралі адказ, як у рэальнай жыццёвай сітуацыі. Кожны раз выха­вацель паказвае адпаведныя малюнкі.

«Чым пачастуем гасцей?»

Мэта: узнаўляць словы з нагляднай падказкай па тэме:  «Садавіна, агародніна».

Змест. Выхавацель называе некалькі відаў садавіны і агародніны і прапануе дзецям выбраць адзін адказ. Але трыба, каб дзеці не механічна адказвалі, а матывавана выбіралі адказ, як у рэальнай жыццёвай сітуацыі. Кожны раз выхавацель паказвае адпаведныя малюнкі.

«Што надзенем ляльцы на прагулку?»

Мэта: замацоўваць лексіку без нагляд­най   падказкі   па   тэме:  «Адзенне. Абутак».

Змест. Выхавацель называе некалькі відаў адзення і абутку і прапануе дзецям выбраць адзін адказ. Сутнасць гульні ў тым, што кожнае дзіця можа назваць тое слова, якое яно помніць.

«Хуткія вочкі»

Мэта: замацоўваць слоўнікавы запас дашкольніка па любой тэме. 

Змест. Выхавацель паказвае прадмет або малюнак, які адносіцца да той ці іншай тэмы, і адразу хавае яго. Той, хто першым адкажа, атрымлівае гэты прадмет.

«Які твой голас?»

Мэта:  пашыраць   і  замацоўваць пасіўны слоўнікавы запас па тэме: «Хатнія жывёлы».

Змест. Дзеці размяркоўваюць паміж сабой ролі хатніх жывёл. У адпаведнасці з роллю вымаўляюць гукаперайманні («мяў», «гаў», «му» і г. д.), пры гэтым кожны раз зазначаючы: «Я мяўкаю», «Я гаўкаю», «Я выю» і г. д.

«Назаві колер»

Мэта: дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў па тэме: «Садавіна, ага-родніна».

Змест. Выхавацель кідае мяч адна-му з дзяцей і называе садавіну альбо агародніну (яблык, агурок, бурак, слгва і г.д.), дзіця ловіць мяч, называе адпаведны колер (чырвоны, зялёны, чырвоны, сіняя і г. д.) і кідае мяч назад.

«Адзін ці многа?»

Мэта: вучыць змяняць назоўнікі па ліках.

Змест. Выхавацель называе словы ў адзіночным і множным ліку, а дзеці адказваюць, колькі прадметаў назва­на: адзін ці многа. У якасці гульнёвага дзеяння можна выкарыстоўваць перакіданне мяча.

«Каму дадзім значок?»

Мэта:  фарміраваць  арыентыроўкі ў дзеянні ўтварэння давальнага скло­ну назоўнікаў мужчынскага роду.

Змест. Выхавацель кажа, што сёння значкі будуць дарыцца толькі хлопчыкам. Пытаецца: «Каму ж дадзім першы значок?» (Мішу дадзім.) «Вось, Міша, твой значок. Яшчэ каму?» (Працягвае значок аднаму з дзяцей.) «Так, Алёшу. А зараз каму?» I г. д.

«Частаванне»

Мэта: вучыць утвараць патрэбную склонавую форму па аналогіі з узорам педагога.

Змест. Выхавацель запрашае дзяцей разгледзець малюнкі. На малюнках — відарысы жывёл з характэрнымі для іх пачастункамі: зайка з морквай, вавёрка з арэшкамі, сабака з косткай, карова з сенам і г. д. Выхавацель кажа: «Звяры хочуць пачаставаць нашых хлопчыкаў. Толькі не ведаюць, каму што даць. Паспрабуем ім дапамагчы». I складвае малюнкі ў стосік. Побач кладзе стосік з фотаздымкамі хлопчыкаў групы. Дзеці па чарзе падыходзяць да стала, кожны з іх выцягвае адзін малюнак і пачынае гаварыць: «Коцік дае рыбку... каму?». Выцягвае з другога стосіка фотаздымак і працягвае: «Сярожу». (Таксама можно выкарыстоўваць гулъню ў «фанты».)

«Калі гэта бывае?»

Мэты: замацоўваць веды пра часткі сутак; развіваць ўменне вызначаць часткі сутак і тлумачыць гэта з дапамогай слоў; развіваць лагічнае мысленне.

Змест. Кожнае дзіця атрымлівае некалькі картак (2—3) з выявамі частак сутак. Выхавацель прапаноўвае іх разгледзець. Затым ён называе частку сутак, напрыклад, вечар. Дзіця, у якога ёсць картка з відарысам, што адносіцца да гэтага часу сутак, падымае яе і расказвае, чаму гэты відарыс адпавядае вячэрняму часу За правільна падабраную картку і добрае тлумачэнне дзіця атрымлівае фішку. Фішкі афарбаваны: у ружовы колер — раніца, блакітны — дзень, шэры — вечар, у чорны — ноч. Карткі неабходна падбіраць з добра знаёмымі эпізодамі з рознага часу сутак.

«Што даужэй, што танчэй?»

Мэты: выхоўваць ўвагу; фарміраваць навык параўнання прадметаў па даўжыні, таўшчыні; развіваць мову, успрыманне.

Змест. У працэсе чытання казкі «Верабей і былінка» дзецям прапануецца параўнаць па таўшчыні былінкі (палачкі рознай таўшчыні). Дзеці параўноўваюць і гавораць: «Гэтая былінка самая тоўстая, гэтая — танейшая, а гэтая — самая тонкая». Затым дзеці гэтак жа параўноўваюць па даўжыні вяроўкі, якімі павінны былі звязаць стральцоў. Яны знаходзяць самую доўгую, карацейшую і самую кароткую вяроўкі (шнуркі). Па заданню выхавацеля дзеці называюць доўгія і кароткія, тоўстыя і тонкія прадметы.

«Параўнай»

Мэты: выхоўваць ўвагу; развіваць ўменне параўноўваць прадметы па даўжыні, шырыні; развіваць мову, успрыманне.

Змест. Выхавацель прапаноўвае дзецям параўнаць палоскі-«дарожкі», па якіх «ехала» муха-пяюха. Палоскі паперы даюцца рознай даўжыні і шырыні.

Па заданню выхавацеля дзеці знаходзяць самую кароткую палоску, самую доўгую,   сярэднюю.   Выкладваючы палоскі-«дарожкі» па даўжыні, дзеці гавораць: «Гэтая дарожка самая кароткая, гэтая — даўжэйшая, а гэтая самая доўгая».

Гэтак    жа   дзеці    параўноўваюць палоскі-«дарожкі» па шырыні. Затым знаходзяць і называюць прадметы доўгія, кароткія, шырокія і вузкія, якія загадзя былі прынесены выхавацелем у групавы пакой.

 «Можна есці ці не?»

Мэты: замацоўваць веды аб прадуктах харчавання і іх назваў; развіваць слыхавую увагу, кемлівасць, лагічнае мысленне; выпрацоўваць хуткую рэакцыю на слова.

 Змест.  Дзецям  можна прапанаваць гульню на адрозненне прадуктаў харча­вання ад іншых прадметаў. Для гэтага выкарыстоўваюць як прадукты харча­вання, так і карткі з іх відарысамі. Дзеці павінны разгледзець усе прадук­ты або іх выявы, назваць іх. Затым выхавацель прапануе пагуляць у гульню «Можна есці ці не?»: паказ­вае і называе прадмет, дзеці на прадукт харчавання пляскаюць у далоні, на другія прадметы — сядзяць ціха.

 «Складзі карцінку»

Мэта: развіваць прасторавую ары-енціроўку, мову, уменне бачыць цэласнасць вобраза; развіваць ўвагу.

Змест. Падчас работы над казкай «Сынок з кулачок» можна прапана­ваць дзецям скласці з чатырох частак разразных карцінак поля, луга, лесу адпаведныя выявы. Дзеці складаюць карцінкі, паведамляюць, што ў іх атрымалася, расказваюць пра раслінны і жывёльны свет таго асяроддзя, якое атрымалася на карцінцы.

 «Хто ўвойдзе, няхай возьме»

Мэты: замацоўваць веды пра матэрыял, з якога зроблены прадмет; актывізіраваць   слоўнікавы   запас; развіваць звязную мову, уважлівасць, кемлівасіць.

Змест. Дзецям прапануюць адшукаць у пакоі для гульні прадметы, зробленыя з дрэва, пластмасы, гумы і іншага матэрыялу.

Яны шукаюць прадмет, называюць яго, прыдумваюць і расказваюць пра яго невялічкае апавяданне, паведамляюць, з якога матэрыялу ён зроблены.

 «Раскладзі па велічыні»

Мэты: актывізіраваць слоўнікавы запас і развіваць звязную мову; выпрацоўваць уменне  параўноўваць  прадметы  па велічыні на вока або шляхам накладвання; развіваць ўвагу, успрыманне велічыні прадмета.

Змест. Дзеці разглядаюць плоскасныя фігуркі герояў казкі «Муха-пяюха», параўноўваюць іх і раскладваюць па велічыні ў радок: хто за каго большы. Напрыклад: воўк, заяц, вавёрка, жабка, мышка, муха. Затым дзеці расказваюць, чаму яны так размясцілі герояў казкі.

 «Што зманілася?»

Мэты: выхоўваць ўвагу, кемлівасць; развіваць памяць, мову; актывізіраваць слоўнікавы запас.

Змест. На фланелёграфе выхавацель размяшчае выявы герояў казкі. Дзеці называюць іх і запамінаюць парадак іх размяшчэння. Па сігналу выхава-целя: «Ноч» — дзеці заплюшчваюць вочы, «спяць». За гэты час выхава­цель  мяняе   парадак  размяшчэння відарысаў. Па сігналу: «Дзень» — дзеці расплюшчваюць вочы, уважліва глядзяць на фланелёграф і тлумачаць, якія там адбыліся змены.

 «Сапсаваны тэлефон»

Мэты: развіваць слыхавую увагу, засяроджанасць.

Змест. Дзеці сядзяць радком. Вядучы ціхенька на вуха называе першаму дзіцяці аднаго з герояў казкі. Першае дзіця таксама ціхенька на вуха паўтарае пачутае слова другому дзіцяці, другое — трэцяму і г. д. Дзіця, якое сядзіць апошнім у радку, вымаўляе пачутае слова ўслых. Калі ім была дапушчана памылка, дзеці па ланцужку, толькі ў адваротным напрамку, па чарзе паўтараюць пачутае імі слова Так знаходзяць таго, хто дапусціў памылку, «сапсаваў тэлефон».

 «Чорны кот»

Мэта: практыкаваць у правільным ужыванні форм давалънага склону назоўнікаў першага скланення.

Змест. Адзін з дзяцей — «чорны кот». Ён стаіць у сярэдзіне круга з хустачкай у руцэ. Дзеці водзяць карагод, прыгаворваючы:

         Сталі дзеці ў карагод,

         Прыйшоў да іх чорны кот

Кот. Каму даць, каму даць

         Каму хустачку аддаць?

Адцам Янку.

(Янка становіцца «чорным катом». І г. д.)

 «Хто першы назаве?»

Мэты:   актывізіраваць   слоўнікавы запас; развіваць зрокавую і слыхавую ўвагу, звязаную мову.

Змест.  На фланелёграфе  ў  радок размяшчаюцца відарысы герояў казкі. Выхавацель дамаўляецца з дзецьмі, адкуль яны будуць пачынаць лічыць відарысы (злева направа ці наадварот). Затым некалькі разоў пляскае ў далоні.  Дзеці  лічаць  колькасць хлапкоў, знаходзяць відарыс, які стаіць на ўказаным месцы, і называюць яго, расказваюць аб ім невялічкі ўрывак з казкі. Выйграе тое дзіця, якое першым назвала відарыс.

 

«Назаві адным словам»

Мэты: замацоўваць у мове дзяцей словы, што абазначаюць агульныя паняцці; актывізіраваць слоўнікавы за­пас; развіваць лагічнае мысленне, кемлівасць.

Змест. Выхавацель выкладвае карткі з выявамі прадметаў. Дзеці разглядваюць іх, называюць намаляваныя прадметы. Затым выхавацель просіць назваць   гэтыя   прадметы   адным словам. У залежнасці ад зместу казкі гэта могуць быць наступныя заданні:

 ▪ воўк, ліса, заяц... — дзікія жывёлы;

 ▪ сабака, кот, каза... — свойскія жывёлы;

 ▪ верабей, сарока, галка... — птушкі;

 ▪ курыца, певень, гусь... — свойскія птушкі;

 ▪ дуб, клён, бяроза... — дрэвы і г. д.

У групе «Фантазёры» карткі могуць не выкарыстоўвацца. Замест іх выха­вацель проста называе прадметы.

 «Лішняе слова, або Чацвёрты лішні»

Мэты:   вучыць   дзяцей   знаходзіць агульныя і розныя ўласцівасці прадметаў,  аб'ядноўваць прадметы па якой-небудзь асноўнай    істотнай прыкмеце, праводзіць класіфікацыю; развіваць лагічнае мысленне, увагу, кемлівасць.

Змест. У адпаведнасці з сюжэтам казкі выхавацель называе словы ці паказвае дзецям карткі з відарысамі предметаў. Пры гэтым усе словы (прадметы), апрача аднаго, належаць да якой-небудзь  адной  групы.  Выхавацель прапаноўвае дзецям знайсці лішняе слова (прадмет), якое не падыходзіць да ўсіх астатніх у групе, а затым рас-тлумачыць, чаму яны так думаюць. Надрыклад:

 ▪ рамонак, дзьмухавец, званочак, пчала;

 ▪ камар, муха, жабка, мятлушка;

 ▪ заяц, ліса, кот, мядзведзь;

▪ талерка, хлеб, соль, малако.

«Хто жыве ў казцы?»

Мэты: развіваць ўвагу,   памяць, звязную мову, хуткасць мыслення; актывізацыя слоўніка.

Змест. Для гэтай гульні спатрэбяцца карткі з відарысамі розных прадметаў, у тым ліку і персанажаў казкі. Выхавацель дае дзецям разгледзець карткі,  а  затым  просіць  назваць персанажаў той казкі, якую слухалі на занятку, і расказаць невялічкі ўрывак з гэтай казкі пра таго героя, якога назвалі.

«Не памыліся»

Мэта: актывізіраваць слоўнікавы запас, лагічнае мысленне, увагу, кемлівасць; замацоўваць веды пра дзікіх і свойскіх жывёл.

Змест. Дзеці стаяць у крузе, пера-кідваючы мяч. Той, хто кідае мяч, называе дзікую ці свойскую жывёліну. Той, хто мяч злавіў, павінен сказаць, дзе яна жыве: у лесе ці побач з чалавекам, чым харчуецца.

«Паштальён прыносіць пісьмы»

Мэта: развіваць звязную мову, мысленне.  

Змест. «Паштальён» раздае дзецям канверты,   у   якіх   ляжаць карткі з відарысамі персанажаў казкі. Дзеці павінны расказаць урывак з казкі з удзелам гэтых персанажаў.

«Скажы наадварот»

Мэты:   абагачаць   мову   словамі-антонімамі; развіваць звязную мову, кемлівасць, мысленне, увагу.

Змест. Выхавацель вымаўляе слова і кідае каму-небудзь з дзяцей мячык. Дзіця,   злавіўшы   мячык,   павінна ў адказ назваць слова, процілеглае па значэнню. Напрыклад: высокі — нізкі; уперад — назад; дзень — ноч; цёплы — халодны і г. д.

«Прыдумай слоўца

або адкажы: «Які?»

Мэты: абагачаць слоўнікавы запас прыметнікамі; развіваць кемлівасць, мысленне, мову.

Змест. Выхавацель прапаноўвае дзе­цям да назвы прадмета падабраць словы, якія дапамогуць адказаць на пытанне: «Які гэга прадмет?».

Напрыклад:

- Лісіца якая? (Хітрая, рыжая...).

- Мядзведзь які? (Касалапы, вялікі...).

- Заяц які? (Касавокі, даўгавухі...) I г. д.

 

«Бывае — не бывае»

Мэты: вучыцъ дзяцей бачыцъ пры-чынна-выніковыя сувязі, што існуюць у прыродзе; развіваць лагічнае мыс­ленне, звязную мову, замацоўваць веды пра поры года.

Змест.  Выхавацель  расказвае  пра якую-небудзь пару года, напрыклад, пра зіму, і ўключае ў свае апавяданне непраўдападобны эпізод: «На заснежанай ёлачцы сядзела зязюля...». Дзеці павінны вызначыць, бывае такое ці не, растлумачыць, чаму такое немаг-чыма.

«Хто больш назаве слоў?»

Мэты: актывізіраваць слоўнікавы за­пас дзяцей па тэме:  «Прафесіі»; практыкаваць у складанні простых сказаў па зададзеным слове; развіваць уяўленне і пачуццё гумару.

Змест.  Выхавацель  расказвае  пра карэспандэнта газеты, які хоча даве-дацца, што дзеці ведаюць пра прафесіі дарослых. Ён будзе запісваць словы праз мікрафон. Выхавацель паказвае карцінку, а хто-небудзь з дзяцей назы­вае прафесію, інструменты, неабходныя для гэтай прафесіі, ў мікрафон. Дзеці дзеляцца на дзве каманды, іх прадстаўнікі па чарзе адказваюць на пытанні, называюць прылады і дзеянні з імі, не паўтараючы слоў. Перамагае тая каманда, якая апошняй назвала інструмент і дзеянне з ім.

«Закончы сказ»

Мэты: актывізіраваць словы, якія абазначаюць бытавую тэхніку; развіваць звязную мову; практыкаваць ва ўстанаўленні прычынна-следчых і прасторава-часовых адносін.

Змест. Закончыць сказ (знайшоўшы малюнак).

Я чышчу дыван... (пыласосам).

Я мыю бялізну ў ... (пральнай машыне).

Я слухаю навіны па... (тэлевізару).

Я гляджу кіно па ... (кінатэатры). Я шукаю інфармацыю ў... (газеце).

Я збіваю крэм з дапамогай... (міксера).

Я захоўваю прадукты харчавання ў... (халадзільніку).

Я размаўляю з сябрам па... (тэлефоне).

Я шыю сукенку на... (швейнай машыне).

Я фатаграфірую з дапамогай... (фотаапарата)

«Адгадайце, якая пара года»

Мэта: замацоўваць навыкі дыяла-гічнага маўлення.

Змест. У госці да дзяцей прыходзіць «жывы каляндар», да якога можна звярнуцца з пытаннямі і адгадаць, якая пара года. Напрыклад: «Зараз холадна? Ідзе дождж? Якога колеру лісце? Ці спіць мядзведзь? Ці ходзяці. дзеці ў школу?» і г. д.

«Адгадай, хто я»

Мэта: адпрацоўваць навыкі звязнага маналагічнага маўлення. 

Змест. Дзеці «пераўтвараюцца» ў жывёл ці нават у рэчы і расказваюць пра сябе: «Я — маленькая і зялёная, жыву ў балоце. Я добра скачу і плаваю, люблю есці мух і камароў». (Жаба.). «Я вялікі, падобны на скрыню. У мяне ёсць экран і многа кнопачак. Уключыш кнопачку — пакажу мульцік або спартландыю». (Тэлевізар.).

 

«Незвычайны лес»

Мэта: адпрацоўваць  сінтаксічную канструкцыю «Ці ведаеце вы?..».

Змест. Дзецям раздаюцца малюнкі з відарысам знаёмых звяроў, яікія выконваюць   нейкія   незвычайныя дзеянні, маюць незвычайны знешні выгляд і г. д. Малыя разглядваюць свае малюнкі і, перш чым паказаць іх усім, пытаюцца: «Ці ведаеце вы, што слон лятае? Ці ведаеце вы, што ў ваўка зялёны хвост? Ці ведаеце вы, што заяц спіць у бярлозе?» і г. д.

 

свернуть

Беларускія танцы

развернуть

Асаблівасці беларускага танцавальнага мастацтва складваліся ў працэсе фарміравання і развіцця беларускай народнасці і яе культуры (XIV—XVI стст.), каранямі сваімі сыходзіць у нетры старажытнай общерусской культуры. У танцы ў мастацкай форме выявіліся адчуванне прыгажосці жыцця, эмацыянальнасць, тэмперамент і характар народа.

На працягу доўгага часу беларускі танец быў малавядомы нават на радзіме і рэдка выходзіў за межы вескі. У з'яўленні і папулярызацыі беларускіх народных танцаў на сцэнічных пляцоўках не толькі Беларусі, але і за яе межамі вялікая заслуга трупы Ігната Буйніцкага — таленавітага самародка, які стварыў у 1907 г. беларускі народны тэатр, у якім сам Буйніцкі прымаў удзел як рэжысер, акцер і танцор. У канцэртах выконваліся народныя песні, творы беларускіх паэтаў і танцы пад акампанемент традыцыйнай «траістай» музыкі — скрыпкі, цымбалаў і дуды. У сцэнічнай інтэрпрэтацыі народных танцаў І. Буйніцкі амаль не адыходзіў ад фальклорнай асновы.

Беларуская нацыянальная харэаграфія захавала багатую творчую спадчыну мінулага. Найбольш папулярныя беларускія народныя танцы — «Лявоніха», «Крыжачок», «Юрачка», «Полька-Янка», «Чарот», «Таукачыкі», «Чобаты», «Лянок», «Кола», «Бульба», «Ручнікі», «Млынок», «Касцы», «Козачка», «Мяцеліца», «Мікіта», «Дударыкі», «Бычок», «Казыры». Асаблівасць беларускага танца - дынамічнасць і жыццерадаснасць, эмацыйнасць і калектыўны характар выканання. У цяперашні час беларускі народны танец прадстаўлены прафесійнымі танцавальнымі калектывамі, самыя вядомыя з якіх — Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, ансамбль «Харошкі», «Лявоніха».

Крыжачок

Крыжачок - Изображениепапулярны беларускі народны танец. Аб паходжанні яго назвы існуе тлумачэнне, усматривающее яго сувязь з народным назвай дзікага качара — «крыжак», сам жа танец адносяць да групы танцаў, подражающих рухам птушак. Гэтак жа магчыма, што назва «Крыжачок» адбываецца ад слова «крыж» (крыж), так як для гэтага танца характэрныя пабудовы ў форме крыжа, пераходы крыж-накрыж.

Існуе і танец, які прайгравае руху дзікага качара, але гэта мясцовы варыянт «Крыжачка», які сустракаецца ў заходніх раенах Беларусі. Танец «Крыжачок» меў і іншыя назвы; «Крыжык», «Паулючок», «Антошка», у залежнасці ад назваў прыпевак да яго.

«Крыжачок» — танец парна-масавы, спаўняецца любым колькасцю па ў хуткім тэмпе. Прасторавы малюнак танца мудрагелісты і складаны. У развіцці сцэнічнай версіі танца вялікую ролю адыграў К. А. Алексютовіч. Ен узбагаціў яго новымі элементамі руху, унес разнастайнасць у малюнак, увеў сольнае выкананне, змяніў тэмп, пасля эмацыйнай завязкі ідзе павольная лірычная сольная частка, якую выконваюць адна або дзве пары. Астатнія танцуючыя служаць фонам, яны як бы акампануе салістам. Заключная частка носіць вяселы, забіяцкі характар і адрозніваецца на рэдкасць маляўнічым і хутка змяняюцца малюнкам. Танец «Крыжачок» арганічна ўвайшоў у балет В. Залатарова «Князь-Возера» і балет М. Крошнера «Салавей». «Крыжачок», вядомы таксама і ў Польшчы, што тлумачыцца тэрытарыяльнай блізкасцю, суседствам двух народаў — беларусаў і палякаў.

«Лявоніха» 

«Лявоніха» - з традыцыйных народных танцаў — самы папулярны і любімы ў Беларусі. У ім ярка выяўленыя душа беларускага народа, яго нацыянальныя рысы. «Лявоніха» танец парна-масавы, выконваецца парамі з сольнымі варыяцыямі пад аднайменную песню жартоўнага зместу. Танец дынамічны, жыццярадасны. Музычны памер 2/4. Тэмп жывы. Харэаграфічная кампазіцыя танца складалася з традыцыйных малюнкаў (круг, зорачка, змейка, вароты), з розных пераходаў парамі або лініямі са зменай партнераў і кружэннем ў парах, узяўшыся пад рукі. На вяселлі «Лявоніха» была галоўным танцам, а на вячорках выконвалася пасля «Лянцея» і суправаджалася разнастайнымі прыпеўкамі, напрыклад:

А Лявоніха не ладна была,

Нямытую мне кашульку дала,

Нямытую, не качаную,

У суседа пазычаную.

У некаторых месцах Беларусі «Лявоніха» выконвалася як сольны танец. Выканаўцы па аднаму выходзілі ў сярэдзіну круга і танцавалі, хто як мог. Рухі танцораў былі самымі рознымі ― тупат, галоп, прытупванне.

«Бульба»

Беларускі народны танец «Бульба»

Гэты танец, з такімі рухамі як полька, притоп, галоп, з выкарыстаннем розных варыяцый, вельмі вяселы, яркі і эмацыйны. У танцы задзейнічаны толькі дзяўчаты.

Танец «Бульба» - гэта выдатны прыклад таго, як можна з легкасцю і весялосцю ставіцца да стомнай працы, і як можна пасля нялегкай працы расслабіцца ў гарэзны і забіяцкай скоках. Для танца характэрная легкасць, жвавасць, імклівасць. 

«Юрачка»

Беларускі народны танец «Юрачка»

Гэты танец вельмі забаўны і смешны, так як у ім паказваюцца рысы характару персанажа Юрачки ў камічнай форме. Гэта ўсе адбываецца пад музыку аднайменнай песні.

Танец ідзе па крузе. Танцуюць у ім парамі вакол галоўнага героя Юрачки. На гэтым не заканчваецца усе танцавальнае багацце беларускага народа. Есць яшчэ шмат цікавых танцаў, усе яны адрозніваюцца сваей характэрнай дынамічнасцю, яркасцю і носяць пэўны сюжэтны характар.

Кракавяк

Кракавяк (польск.: Krakowiak) — хуткі танец польскага паходжання ў 2/4; форма дзвюхкаленная, мелодыя ажыўленага характару, часта мае акцэнт на другой восьмай у такце, якая сінкапуецца з трэцяй. Рытм востры, з частымі сінкопамі. Выконваецца весела, тэмпераментна, з ганарлівай выправай.

Паўстаў сярод жыхароў Кракаўскага ваяводства (кракавякаў). У XIV ст. атрымаў распаўсюджанне сярод шляхты. Даўней кракавяктанчылі толькі мужчыны, пазней — мужчына ў пары з жанчынай. У XIX ст. быў папулярным бальным танцам.

Кракавяк, атрымаўшы мастацкую апрацоўку, ужываецца ў балетнай музыцы і опернай музыцы, напрыклад у оперы «Жыццё за цара» М. І. Глінкі і іншых творах. Музычная форма скарыстана Ф. Шапэн у «Ронда а ля кракавяк» для фартэпіяна з аркестрам.

Крыжачок_балалайка 

Крутуха

Митусь

Скакуха 

Арнаментальныя танцы:

Для іх характэрна увасабленне арнаменту ў прасторавым малюнку, масавае і парна-масавае выкананне. «Крыжачок», "Крутуха" , «Венчык», «Плятунец», «Мітусь», «Кошык», «Траян», «Кола».

Імправізацыйнасць характэрна часцей для сольных танцаў («Завейніца», «Скакуха», «Казачок» і інш.). У XIX ст. у вёсках, мястэчках і гарадах атрымалі распаўсюджанне новыя танцы — "лянцяй", кадрыль, (у асноўным у паўночнай і цэнтральнай Беларусі), розныя полькі ("Трасуха", "Какетка", "Трамблям"), вальс і іншыя, якія прыйшлі з краін Заходняй Еўропы.

Трасуха

Трасуха - старадаўні беларускі народны танец. Мяркуецца, што назва танца цягнецца з часоў Старажытнай Русі, калі двенадцать сясцёр-пляскавіц штомесяц прымалі ўдзел у абрадах культу багіні Мокаш і веснавых святых Лады і Лелі. Як лічыў вядомы даследчык славянскай старажытнасці Б.А. Рыбакоў, у народнай памяці гэтыя сёстры трансфармаваліся, зліўшыся з русалкамі-берагінямі. З-за сваёй туманна-воднай сутнасці яны ператварыліся ў трынаццаць ліхаманак — сталі «трасавіцамі-плясавіцамі». Вось ад слова трасавіца і пайшла назва тыпавога беларускага танца, які пазней пад моцным уплывам полькі стаў сучаснай «Трасухай». З прыходам у Беларусь полькі ў сярэдзіне XIX стагоддзя, сфармаваўся гібрыд полькі і «Трасухі», які аб'яднаў кручэнне полькі і патрэсванне верхняй часткі корпуса з традыцыйнага танца. Не гледзячы на існаванне мноства варыянтаў «Трасухі» ў іх заўсёды прысутнічае гэта характэрнае патрэсванне рук, плячэй ці корпуса, якое дазваляе адразу пазнаць гэты танец. Паэт адзначыў гэта такім радком: «Нават сівай барадзе не сядзіцца, як плячамі павядзе маладзіца». Нагамі выконваюцца тэхнічна складаныя спружыністыя рухі. Танец можа выконвацца і сола, і парамі. Беларуская «Трасуха» часта апісвалася этнографамі. Вось як апісвае танец «Трасучка» ці «Пацяруха» П. Шпілеўскі, які ён назіраў у в. Сіняўка. " Звычайна становяцца дзве пары дзяўчат і хлопцаў: пакланіўшыся адзін аднаму, пара дзяўчат, трасучыся ўсім целам і размахваючы рукамі, на пятках вытварае розныя па і потым сапраўды плыве насустрач пары хлопцаў, якія, у сваю чаргу, тупаюць наскамі ботаў, неяк скоса, з-пад казырка пазіраючы на папярэдніх дам; калі сыдуцца дзве пары, пляснуць адзін аднаму над вухам у далонькі і паасобку разыходзяцца ў розныя бакі, тупаючы нагамі і прыгаворваючы: «Вух я, ды вух я»!. Потым групуюцца ўсе пары разам і, пераплятаючыся рукамі, робяць кругі то ў адзін, то ў іншы бок; нарэшце, раскланьваюцца адзін з адным і хаваюцца ў натоўпе, як бы чакаючы выкліку або новага запрашэння з боку хлопцаў " «Трасуха» разам з «Лявоніхай» набылі такую ​​вядомасць і папулярнасць за межамі краіны, што сталі своеасаблівай знакамі нацыянальнага харэаграфічнага мастацтва.

свернуть

Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць

развернуть

Мова развіваецца ў шчыльнай сувязі з развіццём грамадства.

   Роды і плямёны змагаліся міжсобку за выжыванне і мелі самыя разнастайныя спосабы камунікацыі ўнутры групы, але не лічылі патрэбным байкі баяць з чужакамі.

  З ростам прадукцыйнасці працы за пэўнымі тэрыторыямі замацоўваюцца адносна ўстойлівыя групы насельніцтва, узнікаюць народнасці, яны развіваюцца, вучацца, гандлююць між сабой і паступова выкрышталізоўваюцца мовы народнасцяў. З узнікненнем і пашырэннем пісьма пачынаецца фармаванне пісьмовых моваў, аднак не ва ўсіх народнасцяў. 

  На змену народнасцям прыходзяць нацыі, але не заўсёды мовы народнасцяў становяцца нацыянальнымі. Часам яны робяцца толькі дыялектам той, а зрэдку ўтвараюць некалькі нацыянальных моваў. У гэтую эпоху паўстае пытанне пра адзіную норму літаратурнай мовы. У яе аснову кладзецца адзін з дыялектаў, звычайна дыялект палітычнага цэнтру і навакольных рэгіёнаў. Так, у аснову нормаў французскай літаратурнай мовы лёг дыялект вобласці Іль-дэ-Франс – Парыжа і яго ваколіцаў; у аснову англійскай мовы – дыялект Лондана і прылеглай тэрыторыі. Аднак, у некаторых народаў не было такога цэнтра (у немцаў, італьянцаў).             

  Многія народы развіваліся ў нацыі, не маючы сваёй дзяржаўнасці, ва ўмовах нацыянальнага прыгнечання, таму фармаванне нацыянальнай мовы замаруджвалася. Так і фармаванне беларускай нацыянальнай мовы (як і большасці сусветных) праходзіла на мяжы 19 і 20 стагоддзяў. Асновай яе літаратурных нормаў сталі сярэднебеларускія гаворкі.  Любая сучасная мова мае мноства варыянтаў: функцыйна-стылістычныя разнавіднасці (гутарковы і кніжныя стылі), дыялекты,  Мова – найважнейшы сродак камунікацыяў, прылада фармавання і выяўлення думак і пачуццяў, яна з’яўляецца неабходным элементам пазнавальнай дзейнасці і проста прыносіць нам асалоду сваім гучаннем.             

  Існуе еднасць мовы і мыслення, яны разам звязаныя з дзейнасцю цэнтральнай нервовай сістэмы і мозгу. Паміж мовай і мысленнем ёсць двухбаковыя стасункі: маўленчая дзейнасць парушаецца пры парушэнні дзейнасці мозгу. Мысленне здзяйсняецца ў моўнай форме, яно становіцца рэальнасцю, даступнай іншым і прыдатнай для захавання і перадачы дзякуючы мове. Мова непасрэдна ўздзейнічае на фармаванне мыслення (у тым ліку і ўнутранае маўленне).           

  Адзінкі маўлення пры пэўных варунках могуць стаць фактам мовы, асабліва калі яны больш адпаведныя структуры мовы, яе сістэме. Гэта выразна выяўляецца падчас адраджэнскіх тэндэнцыяў у мове, якая вызваляецца ад асіміляцыйнага ўціску з боку іншай мовы. У беларускай мове падчас яе дзяржаўнасці (з 1990 г.) у маўленчай практыцы актыўна выкарыстоўваюцца адмысловыя заканамерныя беларускія словы на месцы штучных для яе былых усесаюзных стандартаў, напрыклад суразмоўца замест субяседнік, якое матывуецца ў беларускай мове словам бяседа ‘застолле, выпіўка’саманавучальнік на месцы самавучыцельвернік замест веруючы ды падобныя.             

  Храналагічна ў слоўнікавым складзе мовы можна вылучыць словы рознай ступені старажытнасці. Самы старажытны пласт лексікі ўсходнеславянскіх моваў складаюць індаеўрапеізмы – словы, супольныя для індаеўрапейскай сям’і моваў (індыйскіх, германскіх, раманскіх ды іншых); гэта словы асноўнага лексічнага фонду: маці, сын, брат, сястра, два, тры, пяць, новы і іншыя, якія бытуюць і ў сучасных еўрапейскіх мовах (нямецкай, англійскай, французскай, ды інш.).             

  Другі, храналагічна пазнейшы пласт – праславянскія словы, якімі карысталіся ўсе славянскія плямёны ў ІІІ – ІІ ст. да н. э. – VІ ст. н. э. Напрыклад: адзін, белы, вада, воўк, жыць, зіма, золата, камень, лён, мора, муха.             

  Трэці храналагічны пласт складаюць усходнеславянскія словы; яны ўзніклі пазней, пасля адасаблення ўсходніх славянаў ад паўднёвых і заходніх (VІ – ХІІІ ст.): дзевяноста, прысяга, рубель, служба, сорак, сям’я ды інш.           

  Уласнабеларускімі можна лічыць словы, што пачалі ўзнікаць у ХІV ст. падчас фармавання беларускай народнасці, а затым беларускай нацыі, і тыя, што ўтвараюцца ў наш час, да прыкладу араты, будаваць, водгулле, вымова, выраб, жаданне, захапляцца, патрэба, пяшчотны, радовішча, свідравіначаставаць, суразмоўца, падліковец, вайсковец.           

  Разам з вядомымі ў мове словамі ўзнікаюць і новыя лексічныя адзінкі. Сярод іх – і самыя новыя (часам – адноўленыя), якія з’явіліся ў незалежнай Беларусі падчас яе нацыянальна-культурнага адраджэння (канец 80-х – 90-я гады): выведка, вядоўца, гатэлевы, дэшыфровец, імпрэза, каментар, кампутар, легкавік, летнік, лецішча, моўнік, мысляр, памежнік, пераслед, сумнеўны, сцэнар, эмацыйны і шмат іншых.   

 Сярод новых ёсць і такія, што не сталі яшчэ здабыткам мовы, хоць і актыўна выкарыстоўваюцца ў маўленчай практыцы – неалагізмы. Яны ўзнікаюць рознымі шляхамі: паводле прадукцыйных словаўтваральных мадэляў (бізнэсовец, бягунка, аповед), праз пазычэнне з народных гаворак (нараджэнец, народзіны, слухаўка), а таксама з іншых моваў (амбасада, атачэнне, брокер, дэзадарант, імідж, спонсар, эколаг).             Абнаўленне слоўніка адбываецца часта і ў варунках эмацыйна-экспрэсійных, асабліва гэта выразна праяўляецца ў г. зв. маладзёвым слэнгу.

  Беларускае пісьмо ўзнікла на аснове кірыліцы, якая выкарыстоўвалася да 17 ст. Побач з кірыліцай (з канца 17 ст.) ужывалася лацінская графіка ў польскім яе варыянце. У 16 ст. кнігі на беларускай мове пісаліся і арабскім пісьмом.           

   Кірыліца была двойчы рэфармаваная: 1) пры Пятру І (у 1708 – 1710 гг. быў уведзены створаны беларусам Іллём Капіевічам грамадзянскі алфавіт); 2) у 1918 годзе былі выдалены з рускага алфавіта некалькі літараў і зменены пэўныя правілы правапісу.          Грамадзянскі шрыфт, створаны І Капіевіча, паступова прыстасоўваўся для перадачы адметнасцяў беларускай мовы, яе фанетычнага ладу. У канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў сталі ўжывацца літары дз, дж, спалучэнні шч, ё, і, ў, апостраф, былі выдаленыя літары щ, ъ, и, ћ.         

 Сучасны варыянт літаратурнай мовы складваўся ў няпростых грамадска-палітычных варунках. Пасля важкіх дасягненняў у фармаванні нацыянальна-культурнай свядомасці беларускага народа у 20-х адраджэнскіх гадах пазней наступіў перыяд заняпаду. У СССР панавала глабальная камуністычная ідэалогія, якая мела на мэце сціранне граняў і адрозненняў паміж нацыямі і народнасцямі, стварэнне адзінага савецкага грамадства, што будзе ўжываць адзіны сродак камунікацыі, інфармацыі і самавыяўлення – рускую мову. Астатнія мовы, у тым ліку і беларуская, у новай будучай супольнасці людзей асуджаліся на забыццё. У выніку рэпрэсіяў 30-х гадоў ад працэсу далейшага натуральнага ўсталявання літаратурных нормаў нашай мовы была адлучаная нацыянальная інтэлігенцыя, знаныя беларускія пісьменнікі і мовазнаўцы. У 1933 годзе СНК БССР прыняў спецыяльную пастанову па рэформе беларускай мовы. Паводле гэтай пастановы далейшае развіццё беларускай мовы скіроўвалася ў рэчышча актыўнага набліжэння да ўсесаюзнай мовы – расійскай. Рэформа 1933 году здзяйснялася з мэтай набліжэння беларускай мовы да рускай, скіравана на зліццё нацыянальных моваў. У 1937 годзе быў выдадзены новы “Русско-белорусский словарь”, які меў выразную асіміляцыйную скіраванасць. Пятро Глебка ў рэцэнзіі на слоўнік пісаў, што шмат словаў у ім засталіся без перакладу, а толькі напісаныя па-беларуску. Першы сакратар ЦК КПБ (1938-1947) П. Панамарэнка ў лістах да Сталіна абураўся выкарыстаннем у беларускім друку шэрагу адмысловых беларускіх словаў і патрабаваў замяніць іх на “ўсесаюзныя”.    З пабудоваю камунізму ўсе мовы народаў СССР мусілі актыўна збліжацца, аж да поўнага іх зліцця ў адзіную мову для абслугоўвання адзінага савецкага народа. Дзеля ажыццяўлення гэтай ідэі роднымі абвяшчаліся дзве мовы, дзе апрача нацыянальнай была і ўсесаюзная – расійская. Гэта засведчыў і “Русско-белорусский словарь”, які выйшаў у 1953 годзе ў Маскве. У гэтых варунках нацыянальныя, адметныя моўныя рысы свядома ігнараваліся. У межах БССР вялася моўная палітыка, скіраваная на выкасаванне правапісных, граматычных, словаўтваральных, лексічных і сінтаксічных асаблівасцяў беларускай мовы.         

   У 1972 годзе кіраўніцтва ЦК КПБ правяло ў Акадэміі навук БССР спецыяльную нараду з мэтаю “нармалізацыі” беларускай мовы, падчас якой нацыянальны друк і беларускія пісьменнікі абвінавачваліся ў адхіленні ад магістральнага шляху на збліжэнне моваў. Невыпадкова, што ў пазнейшых беларускіх слоўніках бачым безліч расійскіх словаў. Асабліва вылучаюцца ў гэтым двухтомавы “Беларуска-рускі слоўнік” 1988-1989 гадоў і “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” (1977-1984).             Бяздумнае пазычанне, неапраўданае набліжэнне да ўсесаюзнага стандарту вяло да разбурэння беларускай нацыянальнай мовы, бо месца цэласнай сістэмы тут займала трасянка – моўная сумесь з элементаў “дзвюх родных” моваў.         

   У часы распаду імперыі і культурна-нацыянальнага адраджэння паўстала вострая патрэба аднавіць занядбаныя ці ўжо амаль выкарчаваныя адмысловыя нацыянальныя моўныя рысы. Гэты працэс цяпер актыўна ідзе ў народаў былых савецкіх рэспублік, дзе іх нацыянальныя мовы сталі дзяржаўнымі.         

   Калі ў Рэспубліцы Беларусь мову карэннага насельніцтва абвясцілі дзяржаўнаю, у першай палове 90-х гадоў разгарнуліся шырокія магчымасці для адраджэння і натуральнага развіцця беларускай мовы і нармавання яе савецкага варыянта. Адбываліся міжнародныя кангрэсы беларусістаў, друкаваліся шматлікія артыкулы і навуковыя працы.           

 На сённяшні дзень прагрэсіўныя навукоўцы лічаць неабходным вырашаць пытанні культуры беларускай мовы, гэта датычыць найперш адбору лексіка-фразеалагічных сродкаў, актывізацыі ўнутраных рэсурсаў мовы і ўсяго таго, што ўтварае яе нацыянальную спецыфіку.           

 Вось чаму збоку часам падаецца, што у кожнага беларуса сёння свая мова і свая граматыка. Адбываецца поўны складанасцяў і супярэчнасцяў працэс ачышчэння. Мова прачнулася ад летаргічнага сну і намагаецца ўвабраць у сябе тое, што з’явілася ў свеце навукі, тэхнікі і чалавечых адносінаў.           

 Можна па-рознаму ставіцца да пурыстычных эксперыментаў, але трэба пры гэтым памятаць, што мова жыве ў вуснах кожнага з нас. І толькі нашае штодзённае яе ўжыванне пакажа неўзабаве, якія лексіка-граматычныя нормы маюць права на жыццё. Неабходна рашуча спыніць практыку стварэння нормаў мовы ў ідэалагічных аддзелах малапісьменных людзей, што праз падман і гора людзей выбіліся ў начальства. 

свернуть

Загадкі

развернуть

За ўсіх птушак ён чарней,

Чысціць поле ад чарвей.

(Грак)

Тук, тук, тук!

Ад сасны і да сасны рэха нясецца.

Лечыць сасну доктар лясны.

Як ён завецца?

(Дзяцел)

Ён у лузе, ён у полі,

Зранку лётае на полі.

Звонка песні распявае,

Імі дзетак ён вітае.

(Жаўрук)

Хапаткія ў мяне крылы,

Хвосцік востры, нібы вілы,

З гліны я гняздо ляплю,

Мошак на ляту лаўлю.

(Ластаўка)

У чырвоных ботах

Ходзіць па балотах.

Захаваўшы лапкі,

Спрытна ловіць жабкі. 

(Бусел)

Праз горы, даліны, праз тысячы сёл,

З далёкай краіны вярнуўся пасол.

Паважны, чыноўны, ён стаў на страсе,

У ботах чырвоных, каб бачылі ўсе.

   (Бусел)

Тут лапоча, там стракоча,

Усе навіны ведаць хоча.

Гэта птушка белабока –

Балбатлівая ...(сарока)

Доктар Стук на дрэва ўзлез...

Ведама дзіцяці:

Гэта лечыць хворы лес

Даўгадзюбы ...(дзяцел)

З выраю першы вяртаецца,

З песняй да свету звяртаецца,

Поля і неба сябрук –

Гэта, вядома, ...(жаўрук)

Сонца ў небе ярка ззяла,

Згінуў снег, і цёпла стала – з выраю, з чужых зямель

Прылятае ...(журавель).

У сасновым у лясу

Чутна сумнае “Ку-ку!”

А ці ведаеш якая

Гэта птушачка кувае?  

(Зязюля)

Зноў пад дахам у гары,

Дом будуюць муляры.

Будзе ўтульны церам-дом,

Гразь ім служыць, як бетон (Ластаўкі)

Шустранькі, маленькі,

Сам у шэрай світцы.

Шукае канапелькі,

Каб трошкі пажывіцца.   (Верабей)

Скажы на вушка:

Якая птушка

Маленькага росту, рыжахвостая,

З пер’я – не залатая,

А песня - ў душу залятае? (Салавей)

Ледзь вясна шчэ наступае –

Ён канцэрты пачынае.

Гучна льецца песня-свіст.

Як завецца той артыст.  

(Шпак)

Прыляцела да кармушкі

Размалёваная птушка,

А знайшла ў кармушцы сала,

Дык і ласаваца стала.

(Сініца)

Чапу-ляпу, па вадзе

Птушка шэрая ідзе.

Хай там спёка, хай слота, -

Жыць не можа без балота. (Чапля)

Не куст, а з лісточкамі,

Не кашуля, а пашыта.

Хто яе чытае,

Той розум мае. (Кніга)

Ляжыць паленца, а ў сярэдзіне – сэрца

 (Аловак)

Палачка цудоўная, колерам няроўная.

Трэба толькі ў рукі ўзяць,

Пачынае маляваць  

(Аловак)

Я ўсё знаю, усіх вучу,

Але сама заўжды маўчу. (Кніга)

Белы зайчык па чорнаму полю скача.

(Крэйда)

Кніжкамі забітыя, на замкі закрытыя,

Паселі на плечы школьнай малечы.

  (Ранцы)

Мае гулкі галасок,

усіх склікае на ўрок.                          

(Званок)

Ноччу маўчыць, удзень гамоніць

Маці другая, дзяцей навучае (Школа)

У двары - вялікі дом,

Нібы вулей, гулкі днём

Гул той вечарам змаўкае,

Раніцаю ажывае.

Хто наведае той дом,

Набывае веды ён.

(Школа)

Гэта так, ці мне здалося?

Вунь гарбуз на тонкай восі,

А на ім намаляваны

Горы, рэкі, акіяны.       

(Глобус)
Рос белы шар, вецер дунуў і шар спугнуў.                 (Дзьмухавец)

Стаяць каля сцежкі Юлькі,

На іх белыя кашулькі.

Сэрцайкі ў іх залатыя,

Адгадайце, хто такія.

(Рамонкі)

Хвалюе водарам, красою,

Але не проста ўзяць рукою.

Галава – пахучая,

Тулава – калючае.

(Ружа)
 

Сінявокі, слаўны, чысты,

Галавасты, залацісты.

Дасць абноў ён людзям шмат,

Будзе кожны вельмі рад

(Лён)

З-пад снегу выйшла, расцвіла

І так, што аж зіма ўцякла (Пралеска)

У гаі-гаёчку

Між травы, расы –

Белыя званочкі.

Іх шануйце, дзеці,

Каб такой красы

Больш было на свеце. (Ландыш)

Сонца ім ласкі не шкадавала.

Сонечнай фарбаю пафарбавала.

Ой жа якія прыгожыя кветкі!

Ляцяць да іх пчолы, бягуць да іх дзеткі.

Полкі мядок салодкі збіраюць,

Дзеткі вянкі на галоўку сплятаюць.

(Дзмухаўцы)

Што за гаспадар лясны

Спіць пад снегам да вясны,

Ну а летам да калод

Ходзіць красці чужы мёд. (Мядзведзь)

У рыжай разбойніцы хвост, як мятла.

Ад кары ўцяка – сляды замяла.

 (Ліса)

Сонца летняе пячэ

Альбо дождж маросіць –

Футра шэрае яшчэ

Ён да часу носіць.

Холадам дыхне зіма,

І ўсім на здзіўленне

Футра шэрага няма –

У белым ён адзенні.

(Зайка)

Звіўся, скурчыўся клубком,

Не падымеш - колкі:

Як штыкі, тырчаць кругом

Вострыя іголкі.

(Вожык)

Гучна – гучна зароў

Цар пушчанскіх звяроў.

(Зубр)

Ой, як спрытна, нібы мячык,

Скача з елак на дубы.

На сучках к зіме няйначай,

Сушыць ягады, грыбы.

Спелы ёй арэх трапляе –

У таемны склад хавае.

На зіму, каб мець запас,

Дбаць ёй трэба ў летні час. (Вавёрка)

Па лясах блукае статак

Волатаў і немаўлятак.

Гэта пушчы спадары –

Белавежскія ...(зубры)

Гальчастыя рогі,

Хуткія ногі,

Колер поўсці – залаты.

Хто я, ці ведаеш ты?

(Алень)

Бы ў кошачкі, галоўка.

А ў лапах сілу мае.

Па дрэвах лазіць лоўка

Драпежніца лясная.

Д ыхто яе не знае!

(Рысь)

У ваду нырае смела,

Хатку ён будуе ўмела.

Пад вадой і на вадзе

Будаўніцтва ён вядзе. 

(Бабёр)

Пад зямлёй будуе дом

І вядзе тунелі.

Невідушчым маўчуном

Ён жыве век цэлы.

(Крот)

Пад хвоямі, пад смолкамі

Ляжыць клубок з іголкамі (Вожык)

Што за гаспадар лясны

Спіць пад снегам да вясны.

А прачнуўшыся хутчэй

Па мёд лезе ў вулей. (Мядзведзь)

Я прыродны дрывасек,

Сёння зноў галіну ссек.

Пойдзе ўся кара на ежу,

Ствол на часткі я парэжу,

У раку насіць іх буду-

Пабудую з іх запруду.   

(Бабёр)

Каб ніхто не адабраў,

За клжную шчочку

Непрыкметна ён схаваў

Зерня па мяшочку.

(Хамяк)

Пахне лісцем і грыбамі,

Пахне бульбаю, імхамі,

Пахне дымам, пахне потам,

Пахне полем і работай.

І, напэўна, кожны знае,

Гэта...(восенню бывае)

Яблыкі даспелі.

Адспявалі жнеі. Верас зацвітае...

Калі гэта бывае?  

(У верасні)

Белым пухам замяло

І палеткі, і сяло.

Мост праз рэчку хутка ляжа,

А што гэта, хто адкажа?

(Зіма)

Чараўніца да нас завітала –

Усё ажыло, заспявала.

(Вясна)

Ці то ў будні, ці то ў святы –

Носіць сво й кажух багаты.

А яна ж яго не шыла

 І за грошы не купіла.  

(Авечка)

Зранку лапкай ён умыты.

Шэрстка – нібы з аксаміту.

Любіць спінкай выгінацца.

Мышы – страх – яго баяцца. (Кот)

Адкажы, калі ахвота:

Што за дзіўная істота

Ходзіць з віламі на лбе,

На лужку мурог скубе,

Як і дзеці, любіць жвачку?

Бачыў гэтую дзівачку?

(карова)

З барадою нарадзіўся –

І ніхто ў нгас не здзівіўся,

Любіць лыка драць у лесе,

А лапцей не ўмее плесці,

Нібы птушка мае пух,

А ў хляве нядобры дух.

(Казёл)

Не араты, не каваль, не плотнік,

А першы на вёсцы работнік.  (конь)

З людзьмі сябруе, хату вартуе,

Жыве пад ганкам, хвост абаранкам.

 (сабака)

Не яздок, а са шпорамі,

Не стораж – а ўсіх будзіць

(Певень)

Ходзіць па двары, на нагах кіпцюры, белае каменне нясе. (Курыца)

У стаўку купаўся, ды сухім застаўся.

І пайшоў гарласты, у чырвоных ластах.                 

(Гусак)

Не кароль, а ў кароне,

Не гусар, а пры шпорах,

Гадзінніка не мае, а час знае.

   (Певень)

Памяркуйце, дзеці самі:

Хто ў вас дома ёсць з вусамі?

Малады яшчэ, дарэчы,

А ляжыць ўсё на печы?

(Кот)

Хто зялёнымі вачамі

Грозна бліскае начамі?

Мае пухленькія лапкі,

А на лапках – кіпці-драпкі,

Спінку пругка выгінае,

Страх на мышак наганяе

(Кот)

Славен край наш ёй здаўна,

Трыста розных страў – яна.

І зімой, і летнім часам

На яе мы вельмі ласы.  (Бульба)

Я расту не на ствале,

Я заўсёды на стале.

Мяне ўкусіш, небарача,

Дык адразу і заплачаш. (Цыбуля)

Лата на лаце і шва не знайсці.               

(Капуста)

Адгадай, сынок, загадку,

Што за месцейка за хаткай,

Дзе ўвіхаецца бабуля,

Водзяць там гарох, цыбуля,

Кроп і морквы крагод...

Гэта месца...

(Агарод)

Круглая, ды не гарбуз. З хвастом, ды не мыш                     

  (Рэпа)

Нарадзіўся сярод градкі,

Быў шурпаты – вырас гладкі,

І ляжыць пад кустом

Дагары крывым хвастом (Агурок)

 

Выспеў на градзе белы чарадзей.

Галава – на славу, да зубка – зубок –

Добрая прыправа, а завуць...(часнок)

Завітала ў хату пані

У чырвоным сарафане,

Як пачалі распранаць –

Сталі плакаць, праклінаць. (Цыбуля)

Сакавіты, круглаваты

Здаравяка гэты.

Нам патрэбен на салаты

І на вінегрэты.

(Бурак)

З яе цудоўныя салаты

Прыгатаваць мы вельмі рады.

Хоць злая, горкая, але

Хай будзе часта на стале. (Рэдзька)

 

У лісці хаваюцца, сонцам наліваюцца.

А паспеюць, дык нам свецяць белымі ілбамі.                       (Арэхі)

Белы, як снег, а салодкі, як мёд

                                                   (Цукар)

Нам патрэбна ў ядзе

Гэта беляніца.

Нарадзілася ў вадзе,

А вады баіцца.

(Соль)

Вадкае, а не вада,

Белае, а не снег.

(Малако)

Беленькая бочка,

На ёй – ні сучочка,

Ні абручыка, ні дна

І хоць бы клёпачка адна!

(Яйка)

Хто ні ў дзень, ні ўночы

Не заплюшчвае вочы,

А ўсё ў дарогу углядаецца?

(Аўтамабіль)

Мае хобат, нібы слон.

Сам жалезны, дужы ён,

Рот зубасты разяўляе –

Хутка яму ён капае.

(Экскаватар)

Цэглу, пліты, блокі,мноства рам...

Падымае пад аблокі

На будоўлі велікан.

(Пад’ёмны кран)

Бяжыць край дарогі,

За дрот трымаюць рогі. (Тралейбус)

Жалезны конь, у жываце агонь,

Есці не просіць, арэ, жне і косіць.

                                        (Трактар)

Я ў космас уздымаюся

На хвост абапіраюся.

(Ракета)

Што гэта за машына,

Што разам жне і малоціць,

А ідзе – ажно зямлю калоціць

                                    (Камбайн)

Конь не просіць сена вехаць,

На ім можна вярхом ехаць.

Мільгацяць два колы – ногі,

І імчаць ускрай дарогі. (Веласіпед)

Што за дзіўны насарог?

Дзякуючы рогу

Роў засыпаць дапамог,

Разраўняў дарогу.

(Бульдозер)

Нішто не спужала,

Нішто не ляцела,

А ўся затрымцела,

А ўся задрыжала.          

(Асіна)

Мной дзяўчынак называюць.

А як толькі зацвітаю –

З гудам рупным і вясёлым

Да мяне лятаюць пчолы.

(Ліпа)

Сярод лесу агонь гарыць (Каліна)

У залаты клубочак схаваўся дубочак.

 (Жолуд)

Шмат на ёй іголак,

Але ўсе без вушак.

(Ёлка)

Я ў пярэстым сарафане,

Залюбуецца – хто гляне.

Пра мяне складаюць песні...

Я ў парку, я і ў лесе.

(Бяроза)

Нас ты знойдзеш на кусце,

ускрай лесу, што расце.

Мы ласункі. Лекі мы.

Рады нам усюды.

Мы людзей сярод зімы

Лечым ад прастуды. 

(Маліны)

Ля майго аконца

Цешацца сястрыцы

І гараць на сонцы

Гронкі - завушніцы.

(Рабіна)

Маю галінку вы ўзялі,

У зямлю ўваткнулі, палілі –

Карэньчыкі яна пусціла

І ў рост пайшла з вялікай сілай.

Люблю расці я над вадой,

А называюся ...(вярбой)

Чырвонае цельца, каменнае сэрца,

Вінная на смак, а завецца як? (Вішня)

Я засяваю дол ігліцаю.

Спрадвеку слаўлюся жывіцаю. (Сасна)

Дзяўчынка кветку ўзяць хацела,

А кветачка – пырх і паляцела.

Завецца як жа кветка тая,

Што крыльцы мае і лятае (Матылёк)

Ля ракі жыве званар,

Ён балотны гаспадар.

Даўганогі,даўганосы,

Голас тонкі, а сам строгі.

(Камар)

Чорны, ды не воран,

Рагат, ды не бык,

Шэсць ног без капыт,

Ляціць – вые, сядзіць – зямлю рые.

                                                     (Жук)

Джыганула штось ці Нінку –

Бо асу ўзяла за спінку.

Нінка пэўна і не знала,

Што кусака мае ...(джала)

Цэлы дзень яна лятае,

Усім назаляе,

А ноч настане, тады перастане. (Муха)

Вось дык хлапцы-малайцы!

На дзівосы здатны –

Без сякеры і пілы

Слаўна ўзводзяць хаты. (Мурашкі)

Без станка і без рук, а кросны тчэ.

                                            (Павук)

Як вазьму цябе ў руку,

Трапна б’еш ты па цвіку. (Малаток)

Ручка ёсць, а не граблі,

Зямлю рые, а не плуг.

(Лапата)

Са збітаю галавою па сяле ходзіць

 (Долата)

Пілаванне рассяваю

І ў час працы я спяваю.

Лес заўжды мяне “чакае”,

Адгадай, хто я такая?       

(Піла)

Адна матка дванаццаць сыноў мае і на ўсіх націскае.

(Граблі)

Есці век яна не просіць,

Хоць зубоў і многа мае.

Як працуе – сыпле проса,

Весела спявае.

(Піла)

Вастразубы кракадзіл

Па ўсім полі пахадзіў,

Параслі яго сляды

Ды ў зялёныя рады.

(Сеялка)

Зямлю лычом варочае

Гарбаты гэты дзед.

Сам есці век не хоча ён,

А корміць цэлы свет

(Плуг)

І дзень ішоў, і ноч ішоў,

А з месца нават не сышоў. (Гадзіннік)

Праз палі, масты, лясы

Ляцяць словы – галасы.

Дзякуючы правадам

Кажуць тут, а чуюць там. (Тэлефон)

Языка не мае, а гаворыць і спявае.

                                            (радыё)

Я не чарапаха – робат,

Але працаваць люблю,

Я не слон, але ў свой хобат

З дывана ўвесь пыл лаўлю (Пыласос)

Днём і ноччу я іду,

Ранкам вас не падвяду.

Нават тых, хто моцна спіць,

Здольны хутка разбудзіць. (Будзільнік)

Белы дамок у кватэры стаіць.

І ў ім круглы год дзед мароз

То буркоча, то спіць (Халадзільнік)

Вярхом сядаю, на кім – не знаю.

Знаёмага ўбачу – адразу саскочу.

                                                   (Шапка)

Ходзяць чужымі нагамі,

Мяч адбіваюць насамі. (Чаравікі)

Не ў бары расце – у садзе,

Як маленькі парасон,

Грыб няхітры, вельмі смачны,

З гучнай назвай ..(шампіньён)

свернуть

Народныя лічылкі і забаўлялкі

развернуть

Народныя лічылкі

Раз, два, тры, чатыры, 

Пяць, шэсць, сем, восем, 

Выйшла баба з доўгім носам, 

А за бабай сівы дзед, 

Колькі дзеду таму лет? 

Раз, два - рукава, 

Тры, чатыры - нос ў чарніле, 

Пяць, шэсць - кашу есць, 

Сем, восем - сена косім, 

Дзевяць, дзесяць 

Мішу просім. 

Раз, два - кружава, 

Тры, чатыры - пачапілі, 

Пяць, шэсць - кашу есць, 

Сем, восем - сена косім, 

Дзевяць, дзесяць - грошы весіць. 

Грош згубілі, два знайшлі 

У карчму усе пайшлі: 

Чай п'юць, кружкі б'юць, 

На стол грошыкі кладуць. 

Раз, два - булдава, 

Тры, чатыры - пачапілі, 

Пяць, шэсць - недзе сесць, 

Сем, восем - сена косім, 

Дзевяць, дзесяць - сена весіць. 

Раз, два, тры, чатыры, 

Кошку грамаце вучылі: 

Не чытаць, пе пісаць, 

А за мышкамі скакаць. 

Раз, два, тры, чатыры, 

Мяне грамаце вучылі: 

Не чытаць, не пісаць, 

Толькі ў гюплясы скакаць. 

Я скакала, я скакала, 

Сабе ножку я зламала. 

Раз, два, тры, чатыры, 

Мы стаялі на кварціры, 

Чай пілі, кружкі білі, 

Па капейцы заплацілі. 

Адам, Сцяпан, падай стакан! 

Падай лімон - убірайся вон! 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 

Выйшаў зайчык пагуляць, 

А за зайцам - шэры воўк, 

Воўк у зайцах знае толк. 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 

Выйшаў зайчык пагуляць. 

А за зайчыкам луна, 

Просіць выйсці калдуна. 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 

Выйшаў зайчык пагуляць. 

Трох ахотнічкаў напала, 

Майго зайчыка злапала. 

Піф-паф, о-ё-ёй, 

Памірае зайчык мой. 

Прыняслі яго дамой, 

Паглядзелі - ён жывой. 

Раз, два, тры, чатыры, 

Пяць, шэсць, сем, восем, 

Мы цябе,стукач, папросім. 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 

Выйшаў месяц пагуляць, 

А за месяцам луна 

Аставайся ты адна. 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 

Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, 

Выплыў белы месяц, 

А за месяцам луна, 

Хлопчык дзеўчыны слуга. 

- Ты, слуга, падай карэту, 

А я сяду і паеду. 

Ты, слуга, падай лімон, 

А я свісну, а ты - вон! 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 

Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, 

Выплывае белы месяц, 

А за месяцам луна, 

Выйшла дзевіца-слуга. 

- Ты, слуга, падай карэту, 

А я сяду і паеду, 

Ты, слуга, падай мятлу, 

А я хату падмяту. 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 

Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, 

Цар вялеў мяне павесіць. 

А нядоўга я вісеў: 

Вецер дунуў - я зляцеў. 

Ляцеў лебедзь, 

Лічыў дзесяць, 

Цар хацеў мяне павесіць, 

А царыца не дала 

І павесіла цара. 

Цар вісеў, вісеў, вісеў 

І ў памыйку уляцеў, 

Усю памыйку аблізаў 

І спасіба не сказаў. 

Сем семярэй 

І сямёра свіней. 

Свінка і свінчын брат 

І сямёра парасят. 

Бег сабачка цераз мост, 

Чатыры лапы, пяты - хвост. 

Я сядзеў, чытаў газету, 

Нехта выпусціў ракету. 

Раз, два,тры 

Гэта, верна, будзеш ты. 

Сядзіць немец на паліцы, 

Лічыць дзеці на вуліцы: 

- Айн, цвай, драй, Міша, вылятай. 

Сядзіць зайчык на прыпечку, 

Лічыць дзеці па-нямецку: 

- Сцяпан, Лявон, 

Выйдзі з хаты вон! 

Первенчыкі, 

Другенчыкі, 

Кругі, 

Другі Вон! 

Дружэньчыкі, 

Бярвеньчыкі. 

Я шышаў, 

А ты выйшаў. 

Ехаў мужык па дарозе, 

Зламаў кола на парозе. 

Колькі патрэбна гваздзей, 

Кажы хутчэй! 

Ехаў мужык па дарозе, 

Зламалася калясо ў возе. 

Колькі трэба спіц, 

Каб калясо пачыніць? 

Едзе брычка, званок звоне, 

Выйшла пані лічыць коні: 

- Раз, два, тры, 

Выйдзі, малы, ты.

Стаяла машына 

Каля канторы, 

Нумар дзевяты 

Выйдзі, пузаты. 

Ані-бані, што пад вамі, 

Пад жалезнымі стаўбамі? 

Унчык-бунчык, сам гарбунчык, 

Серабраны крэст. 

Ані-бані, што пад намі, 

Пад жалезнымі стаўпамі? 

Сіта, пліта, квас, 

Адыйдзі, дуірак, ад нас.

Ані, Вані,  Што пад вамі, 

Пад жалезнымі стаўбамі? 

Цып, бразь, 

Выйдзі, князь. 

Нітачка, голачка, 

Сіня сцяколачка, 

Рыба карась, 

А ты убірайсь! 

Нітачка, іголачка, 

Ці-ці-ці,  Уляці. 

Стакан, лімон, 

Выйдзі вон! 

Стакан вады, 

Выйдзі ты! 

Бегла курка па таку, 

Па зялёным табаку, 

Ела сахар і мядок, 

Адчапіся, каралёк. 

Ходзе бусел па балоту, 

Заве чарцей на работу 

Дзевяць! 

Хадзіў буська па балоту, 

Ён шукаў сабе работу. 

Шукаў, шукаў, не знайшоў 

І заплакаў дый пайшоў. 

Пайшла курка у аптэку, 

Закрычала: "Кукарэку! 

Дайце пудіры і духоў 

На падманку петухоў". 

Ехала жаба на драбіпе 

І зляцела прама ў свінні. 

- Ой, не ешце мяне, свінні,

Бо я ваша гаспадыня. 

Кацілася яблычка па агароду 

І упала прама ў воду. 

Бульк!

Ішла кошка па раялі, 

Наступіла на педалі 

І запела: -До, рэ, мі, 

Фа,соль,ля,сі, 

Што украла - прынясі. 

- Я украла каўбасу, 

Заўтра рана прынясу. 

Ляцела кукушка міма саду, 

Наплявала на расаду 

І крычала: - Ку-ку, мак, 

Прынімай адзін кулак. 

Ішла кукушка міма сеці, 

А за ёй пішчалі дзеці. 

Кук-мак, кук-мак, 

Выбірай адзін кулак. 

Ку-ку, ку-ку, 

Прынімай адну руку. 

Выйшла курыца з-пад сеці, 

А за ёю - злыя дзеці. 

Кох-кох, адзін здох. 

Шла квактуха міма сеці, 

Сама села на павеці.

Кох-кох-кох, 

Адзін цыплёнак здох. 

Ішла кошка па раялі,  Наступіла на педалі

І ад болю закрычала: 

- Мяў!  Выйшаў месяц із тумана, 

Выняў ножык із кармана: 

- Стану рэзаць, стану біць, 

З кім астанешся дружыць? 

Кацілася торба 

З высокага горба. 

А ў той торбе 

Хлеб, пшаніца. 

З кім жадаеш 

Ты дзяліцца? 

Кацілася торба 

З высокага горба, 

У гэтай торбе  Хлеб і рыс, 

З кім ты хочаш, 

З тым дзялісь. 

Цынцы-брынцы, балалайка, 

Цынцы-брынцы, паіграй-ка.

Цынцы-брынцы, не хачу, 

Цынцы-брынцы, спаць хачу. 

Цынцы-брынцы, хто стучыць? 

Цынцы-брынцы, дзевачка. 

Цынцы-брынцы, як завуць? 

Цынцы-брынцы, Евачка. 

Цынцы-брынцы, два кальца 

Выстругалі малайца, 

На святой нядзельцы 

Здзелалі кацельцы, 

Кадельцы упалі, 

На кузню сказалі. 

Кузня божыцца: - Не я, 

Балалаечка мая. 

Балалаечка-гудок, 

Разваліўся мой дамок. 

Аты-баты, шлі салдаты, 

Аты-баты, на базар, 

Аты-баты, што купілі? 

Аты-баты, самавар. 

Аты-баты, колькі стоіць? 

Аты-баты,тры рубля. 

Аты-баты, хто выходзіць? 

Аты-баты, гэта я. 

Тапор,тапор, 

Сядзі, як вор, 

Піла, піла, 

Ляці, як страла. 

Пятро,Пятро, 

Падай вядро. 

Карове піць 

Табе жмурыць. 

Ляцеў воран 

У трубу чорну. 

Дым валіць 

Табе жмурыць. 

Жыў-быў цар, 

У цара быў сад, 

У саду быў пруд, 

У пруду быў рак, 

А хто слухае, 

Той дурак. 

Бочка-грэчка, 

Выкінь чалавечка. 

Эні, бэні, тры капторы, 

Мы спаймалі ў лесе вора, 

Сталі думаць і гадаць, 

Як нам вора пакараць. 

Мы звязалі рукі, ногі 

І пусцілі па дароге. 

Хто ні едзе, хто ні йдзе, 

Па капеечцы кладзе. 

Нам капеечка не нада, 

Зажмурыцца вору нада.

На стале ляжала міна, 

Па-нямецку гаварыла: 

- Энік, бэнік, шмык, 

Выйдзі, маленькі мужык. 

За сцяклянымі дзвярамі 

Стаіць Мішка з пірагамі. 

- Здраствуй,

Мішанька, дружок, 

Колькі стоіць піражок? 

- Тры капейкі з палавінай, 

Ухадзі, дурак, з дубінай.

Дзеці, дзеці, дзетвара, 

Уцякайце са двара. 

Хто не захаваецца  Крычыць "ура!" 

Ішла дзевачка па рынку, 

Наступіла на карзінку. 

У той карзіначцы табак, 

Хто закурыць, той дурак. 

Ходзіць свіння па двару 

І шукае лебяду, 

А за свіннёй стары дзед, 

Таму дзеду сорак лет. 

Сорак, сорак, пяцьдзесят, 

Выйшаў дзедушка-басяк. 

Ішоў баран па бару, 

Ірваў капусту, лебяду. 

Што сарве, то у пучок, 

Выйдзі вон, дурачок. 

Плыла жабка па вадзе, 

Хто-та злапе, 

Той выйдзе. 

Бег сабачка-галашыйка, 

У яго борачка на шыйке. 

То не борка - ланцужок,

Выйдзі, міленькі дружок. 

Ішоў баран 

Па крутым гарам, 

Вырваў траўку, 

Палажыў на лаўку. 

Хто яе возьмець, 

Той вон пойдзець. 

Бег зай па бару, 

Абіраў лебяду. 

Рваў,клаў у пучок, 

Выбірайся,ваўчок. 

Чэрці ў возеры купалісь, 

Чэрці рожкамі штурхалісь, 

Чорт чарцёнка штурхануў 

І чарцёнак патануў. 

Дзядзя Коля - велікан, 

Уваліўся у стакан. 

У стакане малако, 

Дзядзя Коля ко-ко-ко. 

Ехаў жаўнер із бальніцы, 

Знайшоў белы рукавіцы. 

Думаў, думаў, куды дзеці 

Лепш на ручаньку надзеці. 

Рэльсы гнуцца, рэльсы гнуцца, 

Пад мастом паны дзяруцца, 

Адзін маленькі панок 

Удзіраець без парток. 

А назаўтра рыбакі 

Прывязлі яму парткі. 

Ен спасіба не сказаў, 

Толькі дулю паказаў. 

Йшла Малання з доўгім носам, 

Падышла ка мне з вапросам: 

- Што рабіць мне з гатым носам?  -

Ідзі ў магазін, 

Купі карасін, 

А патом, а патом 

Адсячы тапаром. 

Апанас, Апанас! 

Твая жонка у нас 

Увалілась у квас 

Лаві сем год нас! 

Кінь, кінь, перакінь, 

Давай далей пабяжым, 

Цераз воду і агонь, 

Не дагоніць нас і конь. 

Петушок, петушок, 

Залаты грабянёк! 

На саломцы спаў, 

Рана ён устаў, 

Па вадзічку пайшоў, 

Маладзічку знайшоў, 

Маладзічка дабра 

Яму штонікі дала. 

Ён і тыя не знасіў 

І другія папрасіў. 

А ты, коцік, не гуляй, 

Начовачкі прыбірай! 

Начовачкі склізкі, 

Вядзёрачкі блізкі. 

Круг абарваўся, 

А ты так астаўся. 

Тарана, тарана, 

Купіў бацька барана, 

Да не скобленага,

Да не доенага. 

Матка даіла, 

Даёнку пабіла. 

- Хто не ўмеець гараць, 

Таму хлеба не даць, 

Ні капусты, ні бацвінні 

Хай пасець у полі свінні. 

Яму свінні дакучылі, 

Хутка гараць навучылі. 

Кацілась каляска 

Па сінім масту, 

Мост праваліўся, 

Каляска - ў ваду. 

Не жалка каляскі, 

Не жалка маста, 

А жалка царэўны: 

Яна малада. 

Агурэчак,агурэчак, 

Ты не йдзі на той канечак: 

Там бабкі жывуць, 

Табе хвосцік адарвуць. 

Рагадан, рагадан, 

На чатыры загадан. 

Кацярынін нос 

На пятнаццаць вёрст. 

Шалдэ-балдэ, 

Бушмак барада, 

Выйдзі вон з гарада. 

Турмас! 

Саломіна-яломіна, 

Берасцень-пасвісцень. 

Радзівон, выйдзі вон! 

Ходзіць кошка

Ля вакошка, 

Маніць дзетак 

Каля клетак: 

- Ах вы, дзеткі, 

Многа вас, 

Сіня шапка, 

Прэч ад нас! 

Ішоў кот праз сто варот, 

Дайшоў да канца, 

Знайшоў кацяня. Мяў! 

- Круціцеся, жорны, 

З'едзен хлеб наш чорны: 

Крысін і Марысін, 

Грунін і Анісів, 

З'едзен і Пятроў хлябок. 

Намялі для іх, дзядок.

Курыца-квактуха 

Вадзіла дзяцей 

Каля кляцей. 

Квох - сесці 

На красным месці, 

Яечка знесці. 

- Заяц-месяц,

Дзе ты быў? 

- У лесе.

- Што рабіў? 

- Лыкі драў. 

- Куды клаў?  - Пад калоду. 

- Выйдзі вон із карагоду! 

Беглі коні пад мастамі 

3 залатымі капытамі. 

Дзінь-бразь, 

Выйдзі, князь! 

Сава,соўка, 

Маладая ўдоўка, 

Сядзіць на цавеці, 

Люба паглядзеці: 

Сама шэранькая, 

Дзюбка доўгенькая. 

Дзінь-бразь, 

Выйдзі, князь, 

Не забудзь дзіця. 

Эна, бэна, рэсь, 

Кэнтар, мэнтар, жэсь. 

Эна,бэна, раба, 

Кэнтар, мэнтар, жаба. 

Эны-бэны, фіны, лёк, 

Сам Пятровіч бліны пёк. 

Пёк, пёк, не дапёк, 

Схапіў шапку дый уцёк. 

Раз, два, тры, чатыры, пяць 

Я іду шукаць. 

Хто перада мной стаіць, 

Той ў агне гарыць. 

Раз, два, тры 

Гэта, верна, будзеш ты. 

Анцы-цванцы, 

Трынцы-ярынцы, 

Пятым-ладым, 

Шуктым-буктым, 

Дэвір-дэкс! 

 

Народныя забаўлянкі

Коцік-коцік-коцік,

Цёпленькі жывоцік. 

Кіці-кіці-кіці,  Востранькія кіпці. 

*** 

Тра-та-та,  

Тра-та-та, 

Выйшла кошка за ката, 

За катом ёй добра жыць, 

Бо не трэба тапкі шыць. 

Мякенькія лапкі

–  І не трэба тапкі! 

*** 

Пайшоў каток у лясок,  прынёс каток паясок. 

Пайшоў каток на ганачак,  прынёс нам абараначак. 

Пайшоў каток на рыначак,  прынёс каток разыначак. 

Пайшоў каток на таржок,  прынёс каток піражок. 

Пайшоў каток на вулку,  прынёс нам хлеба булку 

*** 

Кую-кую ножку,  паеду ў дарожку,  куплю чаравічкі,  малы, невялічкі,  кую, кую другую,  паеду ў даўгую. 

Дарожка –даўгая,  а ножка – малая. 

*** 

Сарока-варона   кашу варыла,  дзетак карміла,  гэтаму – дала,  гэтаму – дала,  гэтаму – дала,  гэтаму – дала,  а гэтаму – не дала.  Ты самы малы,  вады не насіў,  дроў не калоў,  круп не малоў.  Бяжы да крыніцы,  прынясі вадзіцы,  усім нам напіцца –  тады дам табе кашы.  Тут пень, тут калода,  тут мох, тут балота,  а тутака крыніца – сцюдзёна вадзіца  пацякла-пацякла-пацякла! 

*** 

Ладу-ладу-ладкі, 

Пабіліся бабкі 

За камок цеста 

Пасярод места, 

За скарыначку 

Сярод рыначку. 

А вы, бабачкі, 

Вы не біцеся, 

Вы купіце піражок, 

Памірыцеся! 

*** 

Ладкі ладком, 

Піражкі з мядком, 

Кашка з алеем, 

Есці не ўмеем. 

свернуть

«ВЯСЁЛЫЯ ГУЛЬНI БЕЛАРУСАЎ НА ФАЛЬКЛОРНЫХ СВЯТАХ»

развернуть

Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей. Існуе вялікае мноства беларускіх народных дзіцячых гульняў. Гульні выконваюць важную ролю як сродак фізічнага, эстэтычнага i інтэлектуальнага выхавання дзяцей.

Гульневы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях. Вельмi важна навучыць сённяшнiх дзяцей з павагай ставiцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць.

Яны мала чуюць родную мову ў шырокiм ужытку, а таму маюць бедны слоўнiкавы запас, iх маўленне знаходзiцца пад уплывам рускай мовы.

Хоць наша установа з яўляецца рускамоунай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавiта беларускага маўлення дзяцей.

Вялiкую ролю ў фармiраваннi грамадзянскiх рысаў характару дзiцяцi адыгрваюць беларускiя народныя гульнi. Яны цесна звязаны з побытам i працоўнай дзейнасцю людзе, прыродай. Некалi гульнi мелi культавыя функцыi, але з цягам часу страцiлi сувязь з абрадам i ператварылiся ў забаву.

Рухомыя народныя гульнi нарадзiлiся ў натуральным асяродзi i нашы продкi гулялi у iх на свежым паветры. У добрае надвор е яны праводзяцца на спартыунай пляцоўцы, або на групавых участках, часта выкарыстоуваюцца ў спартыўных святах, днях здароўя i часцей за ўсё суадносяцца з сезоннымi з явамi (Зiмовыя забавы», «Мароз», «Спартыўнае лета»).У большасцi выпадкаў гульнi з яўляюцца фiзiчнымi. Адны з iх маюць пэўныя традыцыйныя нормы слоўныя афармленнi, што робiць iх драматызаваннымi дзеяннямi. Другiя са строгiм размеркаваннем роляў у кожнаму, у якiх слова з яўляецца сiгналам для нейкага дзеяння.

Асаблiва хочацацца адзначыць гульнi-карагоды. Са спалучэннем мелодыi, слоў, рухаў яны садзейнiчаюць выхаванню цiкавасцi да беларускай народнай творчасцi. Да роднай мовы – «А мы проса сеялi», «Грушка», «Бярозка», «Агароднiк».

Акрамя таго многiя народныя гульнi(«Лянок», «Агароднiк») iмiтуюць асноўныя сельска-гаспадарчыя працэсы, тым самым рыхтуюць дзяцей да працы.

Амаль усе беларускiя народныя гульнi па фiзiчнай рухавасцi дзеляцца на гульнi малой, сярэдняй i вялiкай ступенi. Гульнi вялiкай рухавасцi - «Шэры кот», «Каршун», «Фарбы»; сярэдняй i малой-«Сляпы музыкант», «Гусi-лебядзi i воўк», “Рэдзька». Такi падзел дазваляе выкарыстоўваць iх ў адпаведнай частцы заняткаў, свята, ранiшняй гiмнастыкi.

Адзiн з адметных выхаваўчых сродкаў—народныя святы, прысвяткi i абрады.

Як правiла, тут дарослыя выконваюць вядучую роллю, а дзецi маюць магчымасць спяваць, скакаць, ладзiць гульнi,каб мова стала роднай, а дзецi

ведалi традыцыi i культуру свайго народа.

Каб ўявiць месца i ролю каляндарна- абрадных свят у культурнай спадчыне нашага народа, вуснай народнай творчасцi, неабходна ўмоуна падзялiць фальклёр на тры группы:

-пазаабрадавы: песнi, казкi, прыказкi i прымаукi, калыханкi i забаўлянкi, лiчылкi i заклiчкi;

-сямейна-абрадавы: радзiны, хрысцiны, вясельны;

-калядарна-абрадавыя: святы i прысвяткi восеньскага, зiмовага, вясновага, летняга перыядаў, пераходныя святы.

Каляндарна-абрадавыя святы- гэта вялiкi i цiкавы пласт народнай культуры.

Чаму каляндарныя? Таму, што яны iдуць cледам за сонцам i ствараюць гадавое кола, звязаны з працай, побытам, адпачынкам селянiна на працягу года.

Адзначу правядзенне фальклёрных святау ў дзiцячым садзе , якiя дапамагаюць дзецям пазнаваць традыцыi ,культуру свайго народа.

КАЛЯДЫ---праводзяць iгрышчы, дзе танцуюць, гуляюць, слухаюць казкi.

Каляды — адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Яно менш звязана з сельскагаспадарчым цыклам, а больш з будовай і рухам сусвету. Першы дзень калядаў – дзень, у які даўжыня светлавога дня пачынала павялічвацца пасля зімовага сонцастаяння, звычайна прыходзіўся на 23-24 снежня па сучасным стылі, лічыўся пачаткам астранамічнага новага года. Новае сонца ўвасаблялася ў вобразе дзіцяці, выкрадзенага лютай вядзьмаркай Зімою, якая ператварыла яго ў ваўка. Але светлыя сілы, вядома, перамагаюць, гарачыя промні маладога сонца спальваюць ваўчыную поўсць, яно вызваляецца з палону цёмных сіл і пакрысе "сталее", з кожным днём набіраючы сіл да вясны.

Само слова "каляды" мае паходжанне ад лацінскага calendae, "календы" - назва першага дня кожнага месяца (ад таго кораня пайшоў і "каляндар"), а таксама ад старажытнай назвы сонечнага дыску – Кола.

         Да каляд абавязкова адказна рыхтаваліся. Прыбіралі хату, убіралі яе самаробнымі ўпрыгожваннямі, рабілі, калі быў патрэбны, рамонт усіх гаспадарчых будынкаў на падвор’і. Да калядаў стараліся пашыць новае адзенне, абавязкова памыцца ў лазні. Новы год і новае сонца непрыгожа сустракаць, калі непарадак у гаспадарцы ці ў душы. Вось і зараз стараюцца людзі да новага года дарабіць пачатыя справы, разлічыцца з пазыкамі, прыбраць жыллё. А вось замест звычайнай у нашые часы навагодняй яліны асноўным упрыгожаннем хаты таго часу быў сноп збожжа, які уносілі у хату ў першы дзень каляд і трымалі там да апошняга. Замест снапа магла быць і саламяная лялька, якая ўяўляла сабой нованароджаны год.

На каляды, асабліва ў першы вечар, прынята было збірацца разам, усёй сям’ёй, прычым запрашалі на святкаванне не толькі жывых членаў радзіны, але і продкаў. Лічылася, што яны разам з усімі садзяцца за стол, і калі спадабаецца ім вячэра – абавязкова “замовяць слоўца” і дапамогуць жывым ва ўсіх істотных справах.

Нельга не ўзгадаць і пра “калядаванне” – адну з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці. Лічылася што толькі весялосць, шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, павылазіўшых з таго свету, ды аберагчы людзей ад іх. Моладзь збіралася разам, пераапраналіся ў строі татэмных жывёл (мядзведзя – увасабленне Велеса, карову, казу, каня – сымбалі дастатку, багацця, бусла, які лічыўся талісманам удачы, ладу) і хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла і граючы на музычных інструментах. Чым часцей узгадваліся розныя магічныя формулы, тым больш дзейснымі яны лічыліся. Гаспадары ж, якіх яны наведалі, давалі ў падзяку за абарону ад нячысцікаў розныя прысмакі. Часцей за ўсё гэта былі арэхі, семечкі, пернікі і печыва, сухафрукты, пазней – цукеркі.

Рухомыя гульнi на фальклёрным свяце: «Каляды»:

  1. «КАЛЯДА».

Задачы: развiваць фiзiчныя здольнасцi,кемлiвасць, знаходлiвасць, уменне пераваасабляцца; выхоуваць пачуццё павагi да  традыцыйных беларускiх свят, пачуццё калектывiзму.

Апiсанне гульнi: выбiраецца КАЛЯДА i старэйшы. Дзецi утвараюць паумесячык, кожны трымае у руках падарунак Калядзе(цацкi, малюнкi…).

Старэйшы прамауляе:

Ехала Каляда

У маляваным вазочку

На вароненькiм канёчку 

Заехала Каляда (называе iмя удзельнiка гульнi, напрыклад Васiль).

Каляда: Васiль, Васiль, чым даруеш Каляду?

Хлопчык называе свой падарунак i аддае Калядзе.(Можна прапанаваць дарыць Калядзе фiзкультурныя падарункi-практыкаваннi з розным iнвентаром).

  1. «КАЗА».

Задачы: удасканальваць уменне выконваць дзеяннi у адпаведнасцi з тэкстам, садзейнiчаць развiццю рухальных здольнасцяу; выхоуваць пачуццё павагi да

Традыцыйных беларускiх свят.

Ход:

Дзецi-калядоушчыкi утвараюць паумесячык.Заходзiць дзед з казою.Дзед прамауляе:

Вось мы да вас iдзем

I казу вядзем!

Ну-ка, козачка,

Расхадiся-ка,Усяму двару пакланiся .ка

Дзецi:

Го-го-го, каза ,

Го-го-го шэрая!

Дзе каза нагой,

Там жыта каппой.

Дзе каза хвастом,

Там жыта кустом.

Дзе каза рогам,

Там жыта стогам.

Дзе каза бывае,

Там шчасце бывае(каза б е хвастом, тупае нагой, коле рогам).

Дзед:

Ну, каза, закладай рогi

Ды падбiрай ногi

З хаты выхадзi,

Бяду вынасi.

Каза упiраецца, пачынае калоць дзеда рагамi. А потым падае i ляжыць.

Дзед:

-«каб каза магла устаць , падарунак трэба даць.» Каза устае ,iдзе у скокi разам з дзецьмi.

3.Бел. нар. Гульня: « Цi быць нам у згодзе у гэтым годзе?».

Правiлы гульнi:

Дзецi стаяць парамi спiна да спiны. Па сiгнале яны паварочваюць голавы адзiн да аднаго: калi павярнулi у адзiн бок- жыць будуць у згодзе.

  • Арэхi (Цот цi лiшка?)
  • «Арэхi», або, як яе называлi, «Цот цi лiшка?» (гульня щ калядныя вечары). Адзiн з гульцоў браў жменю арэхаў i пытаўся ў другога, цотная цi няцотная колькасць арэхаў. Калi называўся правiльны лiк, дык той, хто адгадаў яго, атрымлiваў гэтыя арэхi, калi — не, то абавязаны быў вярнуць столькi арэхаў, колькi было ў руцэ.

«У мядзведзя на бару» — беларуская народная гульня. Сярод удзельнiкаў выбiраецца «мядзведзь». Астатнiя дзецi iмiтуюць збiранне грыбоў i ягад, спяваюць песню: «У мядзведзя на бару грыбы, ягады бяру. Мядзведзь рычыць, на нас глядзiць». «Мядзведзь» бегае за дзецьмi, пакуль усiх не пераловiць. Першы схоплены становiцца «мядзведзем». Гульня працягваецца спачатку.

У некаторых варыянтах гульні («Каршун», «Каршун і качкі») пададзены дыялог каршуна з маткай, якая абараняе качак.

— Каршун, каршун, што ты робіш?

— Ямку капаю.

— Нашто табе ямка?

— Каменьчыкі шукаю.

— Нашто табе каменьчыкі?

— Іголачкі вайстрыць.

— Нашто табе іголачкі?

— Мяшочкі шыць.

— Нашто табе мяшочкі?

— Каменьчыкі збіраць.

— Нашто табе каменьчыкі?

— Тваім дзеткам зубкі выбіваць.

Каршун ловіць качак.

  • Золата (Скута, Кругавы i iнш.)

Iснуе шмат варыянтаў гульнi. Асноўнае ў iх — iмiтацыя: уяўляецца, што вядучы («раздатчык») кладзе ў працягнутыя i складзеныя далонi гульцоў якi-небудзь прадмет (кальцо, цукерку, манету, вугалёк i г.д.). «Адгадчык» павiнен адгадаць, у чыiх руках знаходзiцца прадмет.

  • Арэхi (Цот цi лiшка?)
  • «Арэхi», або, як яе называлi, «Цот цi лiшка?» (гульня щ калядныя вечары). Адзiн з гульцоў браў жменю арэхаў i пытаўся ў другога, цотная цi няцотная колькасць арэхаў. Калi называўся правiльны лiк, дык той, хто адгадаў яго, атрымлiваў гэтыя арэхi, калi — не, то абавязаны быў вярнуць столькi арэхаў, колькi было ў руцэ.Арэхi (Цот цi лiшка?)

«Арэхi», або, як яе называлi, «Цот цi лiшка?» (гульня щ калядныя вечары). Адзiн з гульцоў браў жменю арэхаў i пытаўся ў другога, цотная цi няцотная колькасць арэхаў. Калi называўся правiльны лiк, дык той, хто адгадаў яго, атрымлiваў гэтыя арэхi, калi — не, то абавязаны быў вярнуць столькi арэхаў, колькi было ў руцэ.

  • Гульня «МЯДЗВЕДЗЬ».

Задачы: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць; выхоўваць пачуццё калектывізму;

Абсталяванне: шапка і вяроўка для мядзведзя, шапка важака, бубен.

Апісанне гульні.

Выбіраецца мядзведзь (мішка ва­жака і мядзведзя. Кожны важак і мядзведзь уносяць новыя элемен­ты ў гульню. Для таго каб дзеці развівалі творчую фантазію, можна прапанаваць ім загадзя размер- кавацца па парах і падрыхтаваць новыя дзеянні.), важак, музыка. Узяўшыся за рукі, дзеці ўтвараюць паўмесячык. Ва­жак прыводзіць мядзведзя ў памяшканне і вядзе яго да дзяцей. Побач стаіць музыка з бубнам. Важак прамаўляе:

—Мішка, павесялі народ! Пакажы нам, як жанчыны хлеб месяць.

Мішка паказвае. Дзеці паўтараюць усе яго рухі.

—        Пакажы, як яны ідуць на поле працаваць?

Мішка ледзь ідзе, спыняецца, слухае, углядаецца ў неба, нюхае (дзеці робяць тое самае).

—        Ну-ка, мішка, пакажы, як яны ідуць з поля дадому.

Мішка ідзе хутка, нават подбегам.

— Пакажы, як мужык дровы коле. Як касу нясе. Як косіць і г.д.

Важак прамаўляе:

—Дзякуй, мішка, павесяліў на­род. Пайшлі.

Хоча вывесці мядзведзя, але той не ідзе, упіраецца.

—Дзеці, мішка вельмі любіць вясёлыя народныя гульні.

Мядзведзь і важак становяцца ў круг, вызначыўшы новага

«МАСЛЕНIЦА»

Масленiца –свята заканчэння зiмы, таму гаварылi: «Масленка зiму праводзiць, год- сустракае».

«Блiн гарыць».

Задачы: развiваць хуткасць рухау, спрыт, вынослiвасць; выхоуваць пачуццё калектывiзму, сумленнасць.

Апiсанне гульнi: назначаецца лавец.Педагог чэрцiць на зямлi круг, у якi становяцца дзецi. Лавец, стаушы спiной да круга на адлегласцi 2 м. гаворыць: « Блiн гарыць!». Усе выбягаюць з круга, але адразу ж  iмкнуцца забегчы у яго зноу. Лавец стараецца дагнаць каго-небудзь.дакрануцца да яго рукой. Той, каго дагнау лавец, будзе вадзiць.

СПАРТЫУНЫЯ СПАБОРНIСТВЫ « З бабкай Параскай I бабкай Марылькай».

« Смачны блiн». Бабка Параска: « Каб вы сталi дужымi i спрытнымi, трэба спачатку блiноу паесцi. Трэба дабегчы да бабуляк, узяць блiн, абабегчы вакол бабак, вярнуцца назад.

ГУКАННЕ ВЯСНЫ.

Забава «СКАКАННЕ ЦЕРАЗ АГОНЬ»,

Задачы:практыкаваць у пераскокваннi цераз прадметы ; развiваць спрыт,смеласць.

Ход: часам на Гуканне вясны пры вогнiшчы спявалi гукальныя вяснянкi , вадзiлi карагоды, скакалi цераз касцёр. Гэта вогнiшча сiмвалiзавала канец зiмы, ачышчэнне зямлi.

  • Гульня «ПРЭЛА-ГАРЭЛА».

Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, кемлівасць, спрыт, умение дзейнічаць па сігнале.

Матэрыял: цацкі.

Апісанне гульні. Да пачатку гульні выхавальнік у розных месцах пляцоўкі хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы:

Прэла-гарэла,

За мора ляцела,

А як прыляцела,

Дзе-небудзь села.

Хто першы знойдзе,

Той сабе возьме.

Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі.

Правілы гульні: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі; пераможцам лічыцца той, хто болып іх знойдзе.

  • Гульня «ЖУРАВЕЛЬ».

Задачы: практыкаваць ва ўменні трымаць раўнавагу; развіваць спрыт, увагу; выхоўваць хуткасць рэакцыі.

Абсталяванне: «масток» (даўжыня 2—3 м), шапка жураўля.

Апісанне гульні.

Сярод удзельнікаў гульні выбіраецца журавель (хлопчык) ці жураўка (дзяўчынка). Дзеці па парах (пажадана, каб у пары былі хлопчык і дзяўчынка) становяцца паўмесяцам. Узяўшыся за рукі, яны падымаюць то правую, то ле­вую нагу (імітуюць рухі жураўля). Журавель на некаторай адлегласці (3—4 м) важна ходзіць па «балоце».

Дзеці гавораць спакойна:

Як павадзіўся журавель

Да нашых канапель.

Такі-такі чубаты,

Такі-такі насаты!

Потым усе моцна прамаўляюць: «Хапай, журавель!», і першая пара хутка бяжыць па масточку цераз «балота». Журавель павінен дакрануцца рукой да дзяўчынкі, а калі жураўка — то да хлопчыка. Калі жураўлю пашанцуе, на яго месцы застаецца той, хто застаўся без пары. Гульня працягваецца.

Перад гульнёй пазначаецца «балота» і «масток»

(даўжынёй 2—3 м).

  • У мядзведзя на бару

«У мядзведзя на бару» — беларуская народная гульня. Сярод удзельнiкаў выбiраецца «мядзведзь». Астатнiя дзецi iмiтуюць збiранне грыбоў i ягад, спяваюць песню: «У мядзведзя на бару грыбы, ягады бяру. Мядзведзь рычыць, на нас глядзiць». «Мядзведзь» бегае за дзецьмi, пакуль усiх не пераловiць. Першы схоплены становiцца «мядзведзем». Гульня працягваецца спачатку.

«ВЯЛIКДЗЕНЬ».

« Вялiкдзень-вялiкае гадавое веснавое свята. Ранiцай  хадзiлi глядзець «гульню» сонца, пафарбаванымi яйкамi, гулялi « у бiткi», качалi iх, гушкалicя на арэлях, вадзiлi карагоды.Умывалiся вадой з чырвонымi яйцамi.

Дзецi на Вялiкдзень клiкалi дождж абрадавымi i магiчнымi песенькамi-заклiчкамi.

Гульнi:        «Катаць яечкi».

Задачы: удасканальваць уменне пракочваць мяч па дошцы;

Развiваць хутксць рэакцыi, трапнасць, вакамер; выконваць сяброускiя адносiны памiж дзецьмi.

Апiсанне гульнi:усталяваць пад нахiлам дошчачку i прапанаваць  дзецям па чарзе скочваць па ёй яйкi (мячыкi). Выйграе той, чыеё яечка, пушчанае з нахiлу, пройдзе самую большую адлегласць. Або выйграе той, хто зможа пусцiць яечка так ,кааб яно на хаду закранула яечкi яго сяброу.

«ЖАЛУБОК».

Задачы: удасканальваць навыкi качання мяча па дошцы; фармiраваць упэунанасць у сваiх сiлах.

Апiсанне гульнi:рыхтуем з кары цi з дрэва жалудок, клалi яго на пахiлым месцы i кацiлi па iм яйкi. Пры гэтым старалicя стукнуць яйка , якое пакацiу папярэднi гулец. Патрапiушы у яйка забiралi яго.

«ПЕРАПЁЛКА»,

Задачы: удасканальваць уменне выконваць iмiтацыйныя рухi, развiваць памяць.

Апiсанне гульнi: з удзельнiкау гульнi выбiраюць дзяучынку-перапёлку. Пасля бяруцца за рукi. Становяцца у кола, упусцiушы туды перапёлку, круцяцца, пяюць.

Кола: Устань, устань, перапёлачка,

           Устань. Устань, маладзенькая.

Перапёлачка:Да я i устала, перапёлачка,

                          Да я i устала , маладзенькая.

Кола: Умыйся, умыйся, перапёлачка,

           Умыйся, умыйся, маладзенькая.

Перапёлачка: Да, я умылася, перапёлачка,

                           Да я умылася, маладзенькая.

Кола      Учашыся, учашыся,перапёлачка,

                Учашыся, учашыся, маладзенькая.

Перапёлка: Да я учасалася,перапёлачка,

                       Да я учаслася, маладзенькая.

Кола: Узлажы сарочку, перапёлачка,

            Узлажы сарочку, маладзенькая.

Перапёлка: Да я узлажыла, перапёлачка,

                       Да я узлажыла, маладзенькая.

Кола: У нашай перапёлкi залатыя пёркi,

            Куды захацела, туды паляцела –

КУПАЛЛЕ-старажытнае абрадавае свята сонца i агню, бажаствоу урадлiвасцi i росквiту зямлi. Прымяреоувалася да летняга сонцастаяння. « Дзень Адбаулення, ночы прыбауленне»,-кажуць у народзе i нездарма захавауся звычай наглядаць за свяцiлам, як «сонца грае».

«Купалiнка»-развiваць узгодненасць рухау; выхоуваць пачуццё каллектывiзму,цiкавасць да народных гульняу.

Апicанне гульнi: сярод удзельнiкау гульнi выбiраюцца Купалiнка (дзяучынка) цi Купала (хлопчык). Дзецi iдуць кругам у карагодзе.Купалiнка падыходзiць да iх i пытаецца : «Чаму вы залатым замком замкнёны?».

Дзецi: «Мы Купалiнку чакаем. Залаты замочак адамкнём». Дзецi пускаюць Купалiнку у сярэдзiну карагода i пытаюцца:

Купалiнка, Купалiнка,

Ту-ту-ту!

Дзе ж твая дачка?

Ту-ту-ту!(Прытупваюць нагамi i пляскаюць у далонi)/

Купалiнка адказвае:

У полi кветачкi рве,

Кветачкi рве, вяночкi уе!

Дзецi тым часам iдуць карагодам i прамауляюць:

А нашай (-аму)( называюць iмя дзяучынкi цi хлопчыка)

Не хапiла вянца,

А ёй трэба чапца.

Купалiнка хуценька падбягае да дзяучынкi цi хлопчыка i надзявае яму чапец(звычайную шапку). Той выконвае ролю Купалiнкi цi Купалы.

«ВЕДЗЬМА».

Задачы:удасканальваць навыкi бегу з лоуляй i адхiленнем; развiваць хуткасць рэакцыi, спрыт; выхоуваць пачыццё каллектывiзму.

Абсталяванне: папарпць-кветка(галiнка дрэва цi кветачка), вяночак для Купалiнкi.

Апiсанне гульнi: з лiку удзельнiкау гульнi выбiраюцца ведзьма(дзяучынка) цi вядзьмар(хлопчык) I Купалiнка. Дзецi iдуць карагодам, у сярэдзiне якога стаiць Купалiнка, прамауляюць хорам:

Купалiнка. Купалiнка,

Купалiнка наша,

Дай нам золата багата.

Купалiнка адказвае:

-Дам вам папараць-кветку,

Будзеце багаты,Багаты

На увесь белы свет.

Дае аднаму з удзельнiкау папараць-кветку. Потым Купалiнка гаворыць:

Вядзьмар (цi ведзьма) iдзе,

Папараць- кветку адбярэ.

Дзецi iмгненна утвараюць паумесячык i хаваюць рукi за спiну, нiбыта хаваюць папараць-кветку. Ведзьмар павiнен адгадаць, у каго знаходзiцца падарунак Купалiнкi. Як толькi ён пакажа на таго. Хто хавае кветачку папарацi, той уцякае ад ведзьмара i iмкнецца аддаць кветачку Купалiнцы. Калi яму удаецца,ён выконвае ролю Купалiнкi, калi не- ведзьмара.

«ВОГНIШЧА»

Задачы: развiваць хуткасць рэакцыi, уменне арыентавацца у навакольных абставiнах, спрыт; выхоуваць смеласць.

Апiсанне гульнi: забiваецца калок у зямлю, да яго прывязваецца вяроука даужынёй у паутара-два метры. Вакол складваюцца розныя рэчы( мячыкi, скакалкi, лапатачкi i iнш.) Выбiраецца вартаунiк, астатнiя-пажарнiкi. Яны становяцца вакол вогнiшча i пачынаюць прамауляць хорам: «Гарыць, палае, ратунку не мае! Дапамажыце патшыць!»(2-3 разы). Пасля гэтых слоу кожны бяжыць да калка, кааб схапiць адну якую-небудзь рэч. А вартаунiк адной рукой трымае вяроуку, а другой рукой iмкнецца дакрануцца да каго-небудзь. Той, да каго ён дакранууся, становiцца вартаунiком, гульня працягваецца.

«ГАРЭЛЫШ»

Задачы: удасканальваць навыкi хуткага бегу, хуткасць рэакцыi; выхоуваць смеласць i пачуццё калектывiзму.

Апiсанне гульнi: выбiраецца гарэлыш. Дзецi становяцца пара за парай, уперадзе спiною да iх стаiць гарэлыш. Ён павiнен азiрацца. Гарэлыш гаворыць : «Гару». Дзецi адказваюць: «Гары, гары ясна, кааб не пагасла!»

Пасля гэтых слоу апошняя пара падзяляецца, абягае вакол усiх удзельнiкау i гарэлаша, кааб зноу аб яднацца. Гарэлыш iмкнецца злавiць аднаго з iх.

Калi ён зловiць, тады становiцца з другiм удзельнiкам параю уперадзе iншых, а гарэлышам становiцца той, хто адбiуся ад пары.

 

БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЕ  ГУЛЬНІ

       Першая малодшая  група

Заінька

Мэта: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.

Апісанне гульні: дзеці бяруцца за рукі і ўтвараюць круг. У сярэдзіне — заінька. Усе спяваюць:

Заінька бялюсенькі,

Заінька шарусенькі!

Праскачы у дзірачку

Ды не пабі спіначку!

            На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць і хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з іх.

            Пасля гэтага дзеці спяваюць далей:

Заінька, павярніся,

Шэранькі, павярніся!

Тупні ножкай, паскачы

Ды ў далоні запляшчы!

             Пры заканчэнні песні ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з дзяцей і хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю заінькі.

Правілы гульні: пры пабліжэнні заінькі ігракі павінны хутка ўзяцца за рукі, калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.                             

Лясь, лясь, уцякай! 

Мэта: удасканальваць навыкі бегу, мяняючы тэмп і напрамак. Развіваць спрыт, хуткасць.

 Апісанне гульні: дзеці ходзяць па пляцоўцы, збіраюць кветкі, плятуць вянкі. Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, яны стаяць у баку на некаторай адлегласці ад дзяцей. На словы:

Лясь, лясь, уцякай!

Цябе коні стопчуць.

А я коней не баюся

Па дарозе пракачуся.

дзеці ўцякаюць, конікі скачуць на палачцы і імкнуцца дагнаць іх.

         Пры паўторы гульні дзеці і конікі мяняюцца ролямі.

Правілы гульні: уцякаць патрэбна толькі пасля слова «пакачуся», ігрок, якога дагоніць конік, часова выбывае з гульні.                             

Прэла-гарэла

Мэта: садзейнічае развіццю ўвагі, назіральнасці, інтуіцыі.

Месца правядзення: пляцоўка, зала.

Інвентар: набор невялікіх прадметаў (рознакаляровыя кубікі, шышкі).

Апiсанне гульні: вядучы ў розных месцах хавае прадметы, гаворачы пры гэтым:

Прэла-гарэла,

За мора ляцела,

А як прыляцела,

Дык недзе і села.

Хто першы знойдзе,

Той сабе возьме!

Пасля гэтых слоў усе разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя прадметы.

Хто знойдзе больш за усіх, той і выйграў.

Гульцы пачынаюць шукаць прадметы толькі пасля таго, як сказаны ўсе словы.

У той час, калі вядучы хавае прадметы, усе павінны стаяць спіной да яго з заплюшчанымі вачыма.

 

Другая малодшая  група

Грушка

Мэта: ўдасканальваць навыкі бегу з выкрутамі, уменне хутка арыентавацца ў наваколле.

Апісанне гульні: дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяўчынка ці хлопчык. Гэта і ёсць «грушка». Дзеці ідуць у карагодзе вакол грушкі і спяваюць:

Мы пасадзім грушку усе, усе,

Няхай наша грушка расце, расце.

Вырасці ты, грушка, вось такой вышыні,

Распусціся, грушка, вось такой шырыні!

Расці, расці, грушка, ды у добры час.

Маленькая (iмя) паскачы для нас.

А ўжо наша грушка распусцілася,

А наша (iмя) зажурылася.

А мы тую грушку весяліць будзем.

І ад нашай грушкі  уцякаць будзем.

Правiлы гульнi: на апошнія два словы дзеці разбягаюцца, а “грушка” ловіць.Дзеці павінны выконваць танцавальныя рухі па зместу песні.

Вожык і мышы

Мэта: развіваць слухавую увагу, пачуццё мовы, уменне карыстацца рознай сілай голасу, цікавасць да беларускай спадчыны.

Апiсанне гульнi: па лічылцы выбіраюцца “вожык” і “мышы” (2-3).Астатнія дзеці становяцца ў кола і ідуць управа, а “вожык” ідзе ўлева. “Мышы” знаходзяцца па-за колам. Дзеці прыгаворваюць:

     Бяжыць вожык – тупу-туп!

Сам калючы, востры зуб!

Вожык, вожык, ты куды?

Ад якой бяжыш бяды?

Спыняюцца.Прагаворваюць цішэй:

  • Вожык ножкамі туп-туп!

Вожык вочкамі луп-луп!

Навакол пануе ціш,

Вожык чуе ў лісці мыш.

“Вожык” ходзіць у коле, прыслухоўваецца. Дзеці гучна кажуць:

      Бяжы, бяжы, вожык!

Не шкадуй ты ножак!

                 Ты лаві сабе мышэй,

Не чапай другіх дзяцей! 

Правiлы гульнi: вымавіўшы апошнія словы, дзеці падымаюць у двух месцах рукі, утвараючы “вароты”. Вожык выбягае праз іх, пры гэтым стараецца злавіць каго-небудзь з “мышэй”.Тыя бегаюць дзе хочуць, пралазяць пад рукамі дзяцей. “Вожык” можа трапіць у кола толькі праз “вароты”.

Адгадай, чый галасок

Мэта: развіваць увагу на слых, памяць.

Апісанне гульні: дзеці ўтвараюць круг. Адзін з ігракоў становіцца пасярэдзіне яго і закрывае вочы. Дзеці гавораць:

Сталі ў круг, і – раз! два! тры!

Павярнуліся, сябры!

            На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе і спяваюць:

А як скажам — скок, скок, скок...

            Словы «скок, скок, скок» — спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік.

Адгадай, чый галасок?

            Гэтыя словы спяваюць усе дзеці.

            Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок», Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.

Правілы гульні: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца

Сярэдняя група

Што робіш?

Мэта: развіваць памяць, кемлівасць, увагу. Выпрацоўваць каардынацыю рухаў.

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць гаспадыню і, стаўшы ў круг, рысуюць вакол сябе кружкі. Гаспадыня абыходзіць ігракоў, задае кожнаму работу, напрыклад пячы хлеб, варыць абед, пілаваць дровы, касіць сена і г.д. Дзеці пастукваюць палачкай па свайму кружку і ўвесь час гавораць, якую работу яны выконваюць. Даўшы кожнаму заданне, гаспадыня становіцца ў сярэдзіне круга і гаворыць:

            - А цяпер будзем усе забіваць цвікі!

            Праз некаторы час яна загадвае ім пілаваць, затым стругаць і г. д. Дзеці абавязаны выконваць усё, што загадвае гаспадыня. Даўшы некалькі заданняў, гаспадыня паказвае прутком на аднаго з ігракоў і нечакана пытаецца: «Што робіш?».

            Iгрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні, пасля чаго гаспадыня дае ўсім новыя заданні. Перамагае той, хто ні разу не памыліўся.

 Правілы гульні: на пытанне: «Што робіш?» - ігрок павінен назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні. Калі ігрок памыліўся, ён павінен адгадаць загадку, якую яму загадваюць.

Нос, нос, нос, лоб

Мэта: развіваць хуткасць рэакцыі, увагу.

Апісанне гульні: ігракі ўтвараюць круг, пасярэдзіне вядучы. Ён кажа: «Нос, нос, нос, лоб». На тры першых словы вядучы трымаецца за нос, а пры чацвёртым замест ілба ён дакранаецца рукой да другой часткі галавы. Ігракі павінны рабіць усё, як гаворыць, а не як робіць вядучы, і не даць сябе зблытаць. Хто памыліўся – выбывае з гульні.

Правілы гульні: дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую пазывае вядучы.

Шэры кот  

Мэта: удасканальваць навыкі хадзьбы і бегу ў калоне. Выхоўваць смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі.

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць ката па лічылцы:

Раз, два, тры, чатыры

Ката грамаце вучылі:

Не чытаць, не пісаць,

А за мышкамі скакаць.

            Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом і мышамі ідзе размова:

            —   Ёсць мышы ў стозе?

            —   Ёсць!

            —   Баяцца ката?

            —   Не!

            —   А я, катафей, разганю ўсіх мышэй!

            Мышы разбягаюцца, кот іх ловіць.

Правілы гульні: дзеці павінны знаходзіцца ў калоне да слоў: «...разганю ўсіх мышэй» і вымаўляць тэкст павінны дакладна, зразумела.

 

Сярэдняя група

Браднік

Мэта: развіваць уменне хутка арыентавацца ў навакольных абставінах, удасканальваць навыкі легкага бегу. Выхоўваць смеласць, вытрымку.

Апісанне гульні: па лічылцы выбіраюць рыбака і завязваюць яму вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці - рыбкі. Пляскаючы ў ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць вакол рыбака). Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць. Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода (сцяна, лаўка, крэсла і інш.), дзеці гавораць рыбаку: «Глыбока!» Калі рыбак адыдзе ад перашкоды, дзеці гавораць: «Мелка!» Калі рыбак зловіць каго-небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў. На пытанне рыбака: «Хто ты?» злоўлены адказвае: «Я - акунь». Калі не адгадаў, дзеці яму крычаць: «Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага і зноў пачынае лавіць.

Правілы гульні: ігракі павінны ўвесь час перамяшчацца па пляцоўцы і абыходзіць рыбака. Калі рыбак па голасу не адгадаў, каго з дзяцей-рыбак ён злавіў, сам становіцца рыбай, а непазнаны ігрок — рыбаком.

Хворы верабей     

Мэта: фарміраваць навыкі спрытнага бегу, уменне дзейнічаць па сігналу, выхоўваць адмоўныя адносіны да несумленных учынкаў.

Апісанне гульні: дзеці бяруць сабе назвы птушак — верабей, сава, сініца, кулік і г. д. Дзіця, якое імітуе вераб'я, кладзецца і робіць выгляд, што хворае. Каля вераб'я ўвіхаецца сава. Да савы падыходзіць сініца і пытаецца:

            - Ці дома верабей?

            - Дома.

            - Што ён робіць?

            - Хворы ляжыць.

            - Што яму баліць?

            - Плечыкі.

            - Схадзі, сава, у агарод, сарві траўкі-грэчкі, папар яму плечкі.

            - Парыла, сінічка, парыла сястрычка. Яго пара не бярэ, толькі гарачкі прыдае.

            Сінічка адыходзіць, а да савы падыходзяць усе птушкі і пытаюцца:

            - Ці дома верабей?

            - Дома.

            - Што ён робіць?

            - Па двары шнарыць, крошкі збірае, дадому не ідзе, каноплі крадзе.

            Пачуўшы гэтыя словы, верабей уцякае, а дзеці гоняцца за ім, стараючыся злавіць вераб'я.

Правілы гульні: дзіця-верабей можа схавацца толькі ў доме савы.

Сляпы музыкант    

Мэта: развіваць увагу на слых, памяць, мысленне, фантазію.

Апісанне гульні:  усе дзеці становяцца ў круг. Аднаму з іх завязваюць вочы і даюць у рукі палачку. Гэта – сляпы музыкант. Ён дакранаецца палачкай да каго-небудзь з дзяцей. Дзіця, да якога музыкант дакрануўся палачкай, падае голас: пішчыць, гудзе, імкнецца змяніць голас каб сляпы музыкант не здагадаўся, хто гэта. Калі музыкант адгадае, хто падаў голас, той ідзе на сярэдзіну круга, і гульня працягваецца з новым музыкантам.

Правілы гульні: калі дзіця-музыкант тры разы не пазнае, хто падаваў голас, ён выбывае з гульні.

Чараўнік

Мэта: практыкаваць ва ўменні імітаваць дзеянні дарослых, развіваць

узгодненасць рухаў, памяць.

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць чараўніка. Ён садзіцца і чакае дзяцей, якія, адышоўшы ўбок, дамаўляюцца, што будуць рабіць, напрыклад, збіраць ягады, купацца ў рацэ і інш.

            Потым яны ідуць да чараўніка і гавораць:

- Добры дзень, чараўнік!

            Чараўнік адказвае:

 - Добры дзень, мілыя   дзеткі! Дзе вы былі?

            Дзеці адказваюць:

 - У лесе! – і пачынаюць паказваць тое, што яны дамовіліся рабіць.

            Дзеці паказваюць, а чараўнік павінен адгадаць. Калі адгадае, дзеці ад яго ўцякаюць, а ён ловіць іх. Каго зловіць, той становіцца чараўніком, а ранейшы чараўнік ідзе да дзяцей. Гульня пачынаецца спачатку.

            Правілы гульні: рухі ўсіх дзяцей павінны мець аднолькавы характар; чараўнік мае права лавіць дзяцей толькі на адзначаным месцы.

                                                  Агароднік

Мэта: удасканальваць навыкі хадзьбы па кругу, бег, змяняючы тэмп і напрамак. Развіваць увагу.

Апісанне гульні: кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь гароднінай: рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай і г.д. і становяцца ў круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ён выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:

 - Хто там

 - Агароднік!

 - За чым прыйшоў?

   - За рэпай!

            Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод і спяваюць:

Зверху рэпа зялёная,

У сярэдзіне тоўстая,

К канцу вострая.

Хавае хвост пад сябе.

Хто да яе ні падыдзе,

Усялякі за віхор возьме.

            Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае правільна, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе і павядзе ў свой агарод.

Правілы гульні: агароднік не павінен ведаць, якое дзіця названа рэпай, адгадваюць дзіця-рэпу ён можа тры разы, калі не адгадае, агародніка мяняюць.

Вузельчык

Мэта: развіваць узгодненасць рухаў. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.

Апісанне гульні: два ўдзельнікі гульні трымаюць ў руках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялікага іголкавага вушка. Астатнія удзельнікі становяцца ў рад, бяруцца за рукі і, рухаючыся ўздоўж пляцоўкі, спяваюць:

Iголка — шнырала.

Увесь свет прыбрала,

Прыбрала, абшыла,

Сама голая хадзіла.

Тонкая ды доўгая,

Аднавухая ды вострая.

А я тычу — натычу:

У носік стальны

Хвосцік ільняны!

            Дзеці праходзяць у вароты, імітуючы нітку, якую зацягваюць у іголку. Апошні ў радзе «зацягвае вузельчык»— паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, і вядзе іх за сабой, прыгаворваючы:

Хвосцік ніцяны

Цягну за сабой.

Праз палатно ён праходзіць,

Канец сабе знаходзіць…

Правілы гульні: дзеці, якія ўтвараюць вароты, павінны стаяць адзін ад аднаго на адлегласці нацягнутага паміж імі пояса (1 м); апошні ў радзе ігрок, які зацягнуў вузельчык, не павінен хутка рухацца, каб не паваліць «зацягнутых» паясамі дзяцей.

У жмуркі

      Мэта: практыкаваць у бегу з лоўляй і выкрутамі, ва ўменні хутка арыентавацца ў навакольным, развіваць вынослівасць,

Апісанне гульні: Кату завязваюць хустачкай вочы.           

            - Кот, кот! На чым стаіш? - На дубе!

            - За што трымаешся?  - За сук!

            - Што на суку - Вуллі!

            - Што ў вуллях?  - Пчолы!

            - Што ў пчол? - Мёд!

            - Каму мёд?  - Мне ды сыну майму!

            - А нам што? - Гліны на лапаце!

            Пасля гэтых слоў дзеці спяваюць:

Ну, кот Апанас, лаві тры гады нас!

Лаві нас хутчэй, не развязвай вачэй!

            Пасля гэтых слоў дзеці разбягаюцца ў розныя бакі. А кот Апанас пачынае лавіць дзяцей. Расставіць ён рукі і ходзіць туды і сюды. А ўсе іншыя бегаюць вакол ката, то дакрануцца да яго пальцам, то тузануць за адзенне. Толькі кот хоча схапіць каго-небудзь, а ўжо ўсе адбеглі ці схаваліся ў яго за спіной. Ды яшчэ ўсяляк дражняць ката. Да таго часу бегае кот, пакуль не схопіць каго-небудзь, хто не паспеў выкруціцца, Каго кот схапіў, той і замяняе яго – становіцца катом.

Правілы гульні: да каго дзіця-кот дакранецца рукой, лічыцца злоўленым.

Свабоднае месца   

Мэта: развіваць хуткасць бегу, спрыт, вынослівасць.

Апісанне гульні: дзеці становяцца ў круг шчыльна адзін каля аднаго. Водзячы выклікае двух дзяцей, якія стаяць побач, яны робяць крок назад і становяцца спіной адзін да аднаго. Па сігналу: «Раз - два - тры - бяжы!» дзеці бягуць у розныя бакі па кругу, стараючыся хутчэй дабегчы да свайго месца. Той, хто хутчэй дабег да свайго месца і заняў яго, лічыцца пераможцам. Затым водзячы выклікае двух іншых ігракоў і г.д.

Правілы гульні: бегчы дазваляецца толькі са знешняга боку круга. У час бегу нельга хапаць рукамі дзяцей.

Мароз

Мэта: садзейнічае развіццю хуткасці, спрытнасці.

Месца правядзення: пляцоўка, зала.

Апісанне гульні. Гуляючыя з дапамогай лічылкі выбіраюць “Мароза” і разбягаюцца па пляцоўцы.

“Мароз” бяжыць за імі і стараецца дакрануцца да каго-небудзь. Той, да каго ён дакрануўся, лічыцца “замарожаным”, таму павінен спыніцца і развесці рукі ў бакі.

Іншыя гуляючыя могуць “размарозіць” яго, пляснуўшы рукой па плячы. Перамагае “Мароз”, які здолее “замарозіць” большую колькасць гульцоў.

Пасля кожных двух-трох хвілін выбіраецца новы “Мароз”.

Лічылка

Ты халодны,

Ты марозны,

Ты ў кажусе,

Ты ў латусе,

А ў цябе чырвоны нос,

Гэта ты – дзед Мароз!

Схавай рукі!

Мэта: развіваць спрыт, хуткасць, рэакцыі, увагу, назіральнасць. Выхоўваць смеласць.

Апісанне гульні: тыя, што гуляюць, бяруць доўгую вяроўку, завязваюць яе канцы і становяцца ў круг, трымаючыся рукамі за вяроўку. Адзін з ігракоў – водзячы становіцца ў круг і стараецца хутка стукнуць каго-небудзь па руках. Кожны з ігракоў імкнецца заўважыць намер водзячага і спяшаецца адразу ж прыняць свае рукі з вяроўкі.

Правілы гульні: водзячы павінен увесь час рабіць падманныя рухі, каб дзеці не здагадаліся, у якім напрамку ён будзе бегчы па кругу.

Дзядуля-ражок

Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, выховўваць смеласць, сумленнасць.

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць важака і называюць яго «дзядуля-ражок». Ён жыве ў доме, які абазначаны для яго ў баку ад пляцоўкі. Усе іншыя дзеці дзеляцца на дзве групы. Трэба, каб у групе была роўная колькасць ігракоў. Адна група размяшчаецца справа ад дома дзядулі-ражка, крокаў за дваццаць, другая — злева, на той жа адлегласці. Гэта іх дамы. Кожная група чым-небудзь адзначае свой дом. Месца паміж гэтымі двума дамамі называецца полем. Дзеці размяшчаюцца ў сваіх дамах, і пачынаецца гульня. Дзядуля-ражок зірне направа, зірне налева і крыкне:

            - Хто мяне баіцца?

            А ўсе дзеці яму ў адказ:

            - Ніхто!

            Пасля адказу яны перабягаюць са свайго дома ў другі цераз поле. Бягуць і задзірыста падражніваюць важака:

- Дзядуля-ражок,

З'еў чужы піражок!

            Дзядуля-ражок выскоквае са свайго дома і ловіць дзяцей, што перабягаюць. Трэба старацца выкруціцца ад дзядулі-ражка, не паддацца яму!

            Першы, каго дзядуля-ражок схопіць, становіцца яго памочнікам і разам з ім ловіць іншых. Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з імі. Так працягваецца да таго часу, пакуль усе не будуць злоўлены.

Правілы гульні: дзеці могуць забягаць у свой дом, каб адпачыць, але заставацца там доўга нельга.

Млын

Мэта: развіваць сілу, спрыт, вынослівасць. Выхоўваць пачуццё калектывізму.

Апісанне гульні: дзеці ўтвараюць круг. На сярэдзіну яго выходзяць тры пары. Яны становяцца адзін да аднаго спіной і моцна счэпліваюць рукі, сагнутыя ў локцях. Дзеці, што стаяць у крузе, павольна рухаюцца ў правы бок і спяваюць:

Млынарня на горцы

Крыламі махае,

Крыламі махае,

Зерне працірае.

Сама не глытае,

Другі хлеб выпякае.

            У час спеваў дзеці, што знаходзяцца ў сярэдзіне круга, імітуюць колы млына: адзін нахіляецца, другі ў гэты час абапіраецца на спіну таварыша і падымае ногі.    Гульня працягваецца да таго часу, пакуль адна з пар не спыніцца.

Правілы гульні:  у сярэдзіну круга павінны выйсці дзеці аднолькавай фізічнай падрыхтоўкі.

Вартаўнік

     Мэта: развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.

Апісанне гульні: выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзіць да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кукішкі, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой рукой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пляцоўцы і стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзіць па кукішках.

Правілы гульні: вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной рукі з галавы дзіцяці, што сядзіць. Новым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.     

                              

Старэйшая група

Гусі - лебедзі

Мэта: развіваць у дзяцей дыялагічную мову, уменне дзейнічаць па слоўным сігнале, спалучаць словы з дзеяннямі.

Апiсанне гульні: выхавальнік прапануе пагуляць у гульню.

Вы, дзеці, будзеце гусямі, а я - вашай гаспадыняй. Вы пасвіцеся вось тут на траўцы (паказвае месца), а ў тым вугле будзе логава ваўка.

З дапамогай лічылкі дзеці выбіраюць “ваўка”. “Гусі” знаходзяцца ў адным канцы пакоя (пляцоўкі), “гаспадыня” – у другім, “воўк” – убаку. Далей паміж “гаспадыняй” і “гусямі” адбываецца наступны дыялог:

Гусі,гусі... – Га-га-га!

Есці хочаце? – Ага!

Дык ляціце... – Го-го-го...

Воўк зубаты за гарой.

Гусі,гусі! – Го-го-го.

Вы не бойцеся яго!

Першай гуска паляцела,

 Потым - гусяняты.

 І гусак падняўся смела,

 Следам – воўк зубаты.

“Гусі” бягуць да “гаспадыні”. “Воўк” стараецца іх злавіць. Злавіўшы аднаго, ён вядзе яго у сваё логава. Калі “воўк” нікога не зловіць, “гаспадыня” гаворыць:

 Скочыў шэры на дарогу,

 Толькі не злавіў нікога! (Гульня паўтараецца.)

                                                  

Гарлачык

Мэта: практыкаваць у бегу, ва ўменні дзейнічаць па сігналу, хутка арыентавацца ў навакольным. Развіваць увагу.

 Апісанне гульні: дзеці сядзяць у крузе на кукішках. Гэта «гарлачыкі». Па кругу ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:

 Колькі каштуе «гарлачык»?

            Дзіця адказвае:

За «гарлачык» гэты

Дай нам зусім крышку:

Кааб ніколі не хварэць –

Маннай кашы лыжку.

            Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца на ногі і бяжыць па кругу ў адным напрамку, а пакупнік – насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.

Правілы гульні: дзеці павінны бегчы па кругу ў розных напрамках пасля слоў «...маннай кашы лыжку»; кожны з іх імкнецца заняць свабоднае месца.

      Золата

 Мэта: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт, вытрымку, назіральнасць.

Апісанне гульні: дзеці садзяцца ў рад. Адно дзіця – водзячы. Ён дзеліць золата, непрыкметна хаваючы яго ў руках каго-небудзь з дзяцей. Потым водзячы адыходзіць на 3-4 крокі і крычыць: «Золата, да мяне!».

Той, у каго схавана золата, павінен усхапіцца і бегчы да водзячага. Алс ўсе ўважліва сочаць адзін за адным і імкнуцца затрымаць іграка з золатам. Калі іграку не ўдаецца выскачыць з рада, гульня пачынаецца спачатку, кожны застаецца на сваім месцы. Калі ж іграку з золатам удаецца вырвацца, ён становіцца вядучым, а вядучы займае яго месца. Гульня працягваецца.

Правілы гульні: дзеці не павінны падаваць выгляду, што золата ў іх няма.

Вартаўнік

  Мэта: развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.

Апісанне гульні: выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзіць да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кукішкі, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой рукой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пляцоўцы і стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзіць па кукішках.

 Правілы гульні: вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной рукі з галавы дзіцяці, што сядзіць. Новым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.

Міхасік

Мэта: садзейнічаць развіццю хуткасці, спрытнасці.

Інвентар: абручы або кольцы дыяметрам да 50 см.

Месца правядзення: зала, пляцоўка.

Апісанне гульні:  для правядзення гульні патрэбна мець некалькі кольцаў дыяметрам да 50 см., але іх павінна быць на адно менш, чым гульцоў.

Кольцы (або абручы) раскладваюцца па крузе, вакол іх становяцца гульцы. Адзін з гуляючых гаворыць такія словы:

Ты, Міхаська, не зявай, не зявай!

Лапаточкі абувай, абувай!

Правілы гульні: гучыць беларуская народная мелодыя, гульцы танцуючы рухаюцца па крузе. Як толькі музыка заканчваецца, усе спыняюцца і стараюцца як мага хутчэй “абуць лапці” – заняць свабоднае месца у адным з кольцаў. Гулец, які застаўся без “лапцяў”, выбывае з гульні.

Пасля гэтага забіраецца яшчэ адзін абруч, і гульня працягваецца да той пары, пакуль у крузе не застанецца адзін гулец. Ён лічыцца пераможцам. 

  Лянок

 Мэта: практыкаваць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі песні. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.

Апісанне гульні: з ліку тых, хто прымае ўдзел у гульні, выбіраецца «бабуля». Астатнія становяцца у круг. Яны пытаюцца:

            — Што ты, бабуля, нам прасці дасі?

            Бабуля выходзіць у цэнтр круга і адказвае:

            — Старым бабулькам воўны пасмачку,

            А прыгожым маладзічкам белы лянок!

  Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы рухамі дзеянні, пра якія гаворыцца у песні:

А мы сеялі, сеялі лянок,

Белы, слаўны кужалёк!

Урадзіся наш лянок!

Урадзіся кужалёк.

Мы лянок ірвалі, жалі,

У снапочкі збіралі.

Урадзіуся лянок

Белы, слаўны кужалёк.

Правілы гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае «бабуля».

Іванка і Марылька

Задачы: развіваць узгодненасць рухаў, выхоўваць пачуццё калектывізму.

Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраюць дзяўчынку Марыльку. Яна з хустачкай у руцэ становіцца ў сярэдзіну круга. Дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць па кругу і спяваюць:

А дзе той Іванка,  (3 разы)

Што ўстае спазаранку.

Ён спрытны, працавіты

Танцуе, пяе і ў вучобе не адстае.

Іванка, выбежы, свой спрыт пакажы.

            Дзяўчынка Марылька ходзіць па кругу, шукае Іванку. Пасля таго як дзеці закончылі спяваць, яна спыняецца каля хлопчыка і запрашае Яго выйсці ў круг. Хлопчык Іванка са словамі «гоп-гоп-гоп» выбягае на сярэдзіну круга прыгаворваючы:

Як тупну нагой, да прытупну другой  (тупае нагамі)

Кругом пакружуся  (кружыцца)

Усім  людзям  пакажуся   (выконвае танцавальныя рухі).

            Марылька танцуе вакол Іванкі і махае хустачкай. Дзеці дружна пляскаюць у далоні і прыгаворваюць:

Танцуй, танцуй, Іванка, хоць да ранку,

Толькі Марыльку з сабой забяры.

            Іванка бярэ Марыльку за руку, вядзе яе на сваё месца ў крузе.

            Затым выбіраецца другая дзяўчынка Марылька і гульня працягваецца.

Правілы гульні: дзеці павінны выконваць танцавальныя рухі, узгадняючы іх са словамі песні.

Каноплі

Задача: выпрацоўваць навыкі хуткага бегу, уменне адгадаць тактычныя прыёмы праціўніка, фарміраваць вытрымку.

Апісанне гульні: ігракі па дамоўленасці выбіраюць гаспадара, становяцца ў шарэнгу і бяруцца за рукі. Гаспадар ідзе ўздоўж шарэнгі, спыняецца каля аднаго з ігракоў і пачынае з ім дыялог:

            - Прыходзь да мяпе каноплі палоць.

            - Не хачу!

            - А кашу есці?

            - Хоць зараз!

            - Ах ты, гультай! – і ў гэты жа час  бяжыць  у любы канец шарэнгі. Адначасова і ігрок бяжыць у тым жа напрамку, але за спінамі ігракоў. Хто першы — гаспадар ці гультай – возьме за руку апошняга ў шарэнзе, той становіцца з ім побач, а ігрок, які застаўся, займае месца гаспадара.

Правілы гульні: пасля слоў «Ах ты, гультай!» гаспадар можа зрабіці некалькі падманлівых рухаў; пакуль гаспадар не пабяжыць, гультай не мае права кранацца з месца.

Фарбы

Мэта: практыкаваць у бегу з лоўляй і выкрутамі, развіваць памяць, кемлівасць.

Апісанне гульні:  дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў і адгадчыка Несцерку. Усе астатнія дзеці — фарбы.

            Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар і фарбы ціхенька згаворваюцца, хто якой фарбай будзе. Назву фарбам можа даваць гаспадар, або яны выбіраюць самі. Кожны з тых, хто гуляе, выбірае сабе які-небудзь колер (зялёны, чырвоны, белы і г.д.). Гаспадар павінен добра запомніць, хто якая фарба.

            Калі назвы дадзены, фарбы і гаспадар прысядаюць на кукішкі і робяць выгляд, што засынаюць.

            Тут да фарбаў падыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой і гаворыць:

            - Стук-стук!

            Гаспадар прачынаецца і пытаецца:

            - Хто тут?

            - Несцерка!

            - Чаго прыйшоў?

            - Па фарбу?

            - Па якую?

            Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:

            - Па сінюю!

            Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаворыць:

            - Такой фарбы ў нас няма!

            А ўсе фарбы пляскаюць у ладкі і прыгаворваюць:

Пайдзі за сіненькі лясок,

Знайдзі сіні чабаток.

Панасі, панасі!

I нам прынясі!

            Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзіць убок, потым вяртаецца і працягвае з гаспадаром ранейшую гутарку:

            - Стук-стук!

            - Хто там?

            - Несцерка!

            - Чаго прыйшоў?

            - Па фарбу!

            - Па якую?

            - Па белую!

            Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:

            - Есць белая фарба, бяры яе!

            «Фарба» ўцякае, а Несцерка яго ловіць.

Правілы гульні: дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца, злоўленая фарба наступны раз у гульні ўдзел не прымае.

Гаспадыня і кот 

Мэта: практыкаваць у бегу з лоўляй і выкрутамі, развіваць спрыт, вынослівасць.

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць па лічылцы маці, дачку і ката. Усе астатнія збаночкі.

            Маці гаворыць:

            -  Вось там, каля бярозкі, будзе склеп. А вось тут – наш дом. Ідзіце ўсе, збаночкі, у дом!

            Збаночкі прыйшлі і спыніліся. Маці гаворыць:

            - Дапамажы мне, дачушка, збаночкі ў склеп аднесці! Маці бярэ двух дзяцей за рукі, дачка таксама   бярэ двух дзяцей за рукі, і ўсе ідуць ад дома да склепа – гэта яны збаночкі нясуць.

            Так і ходзяць маці з дачкою, пакуль не перанясуць у склеп усе збаночкі. У склепе збаночкі стаяць або сядзяць на кукішках.

            - Ну, дачка, - гаворыць маці, я на работу пайду, а ты дома сядзі ды наглядвай за катом, каб ён у склеп не залез, збаночкі не перакуліў.

            Сказала  і  адышла ўбок. Дачцэ сумна  адной сядзець, пайшла яна да сябровак. А кату толькі гэта і трэба. Азірнуўся ў адзін бок, у другі і пайшоў да склепа. Пачаў зба-ночкі перакульваць, кране лапкай і скажа:

            - У гэтым - смятанка! У гэтым - малако! У гэтым - тварог! У гэтым - кіслае малако! У гэтым - масла!

            Вярнуліся маці і дачка і пачалі лавіць ката. Ды дзе там - не даецца кот у рукі. Тады падымаюцца ўсе збаночкі і пачынаюць лавіць ката. Бегаюць ды прыгаворваюць:

            - Не выкруцішся, кот! Пападзешся, кот!

            - Давайце яго, свавольніка, сеткаю лавіць! — гаворыць маці.

            Хутка ўсе за рукі ўзяліся — атрымалася сетка. Пачалі ката сеткаю лавіць. Ён туды, ён сюды – ды не змог на гэты раз уцячы: трапіў у сетку.

            Пачаў прасіцца:

            - Адпусціце мяне! Не буду перакульваць збаночкі!

            Стаў круг шырэйшы. Усе гавораць кату:

            -  Патанцуй, паскачы, тады адпусцім!

            Кот танцуе. Усе бачаць: змарыўся кот. Разнялі сетку.

            - Выходзь, кот. Выходзь ды памятай:

Першы раз даруецца,

Другі — забараняецца!

            I разбегліся ўсе хто куды.

Правілы гульні: дзеці-збаночкі пачынаюць лавіць дзіця-ката толькі тады, калі іх аб гэтым просіць дзіця-маці; дзіця-кот лічыцца злоўленым, калі дзеці расшчэпяць рукі вакол яго.

Свінка   

Мэта: ІІрактыкаваць у забіванні мяча ў цэль. Развіваць спрыт, хуткасць рэакцыі, дакладнасць рухаў.

Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраецца водзячы. У цэнтры нарысаванага круга выкопваецца яма-хлеў, побач з якім кладзецца мяч – свінка. Дзеці становяцца за лінію круга і прыгаворваюць:

            - Куба-куба-кубака, гонім свінку да хляўка!

            Пасля гэтых слоў водзячы палкай   ці   нагой   адкідвае свінку як мага далей убок. Усе бягуць да свінкі, псракідваюць яе адзін аднаму нагамі і спрабуюць загнаць у хлявок. Водзячы перашкаджае ім і выкідвае свінку з круга. Калі дзецям удаецца закінуць свінку ў хлеў, выбіраецца новы водзячы, і гульня працягваецца.

Правілы гульні: дзеці не павінны кранаць мяч рукамі; водзячы не мае права выходзіць за межы круга.

Паляванне на лісаў

 Мэта: практыкаваць у хадзьбе і бегу па кругу, ва ўменні хутка арыентавацца ў навакольным. Выхоўваць пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.

Апісанне гульні: па дамоўленасці дзеці выбіраюць паляўнічага і пяць лісаў. Астатнія дзеці, узяўшыся  за рукі, утвараюць чатыры маленькіх кругі. Гэтыя кругі раўнамерна размяшчаюцца па пляцоўцы. Кожны круг – гэта лісіная нара, дзе жыве адзін ліс. Сярод кругоў бегае ліс, у якога няма пары. За ім палюе паляўнічы. Як толькі ліс залазіць у якую-небудзь нару, то ліс, што ў ёй знаходзіцца, павінен адразу ж пакінуць яе і ўцякаць ад паляўнічага ў другую нару. Злоўлены ліс становіцца паляўнічым.

Правілы  гульні:  у кожнай нары павінен жыць толькі адзін ліс. Паляўнічы не мае права лавіць ліса, які схаваўся ад яго ў крузе.

Шчупак

Мэта: удасканальваць навыкі руху калонай, мяняючы тэмп і напрамак. Развіваць спрыт, увагу, пачуццё прасторы.

Апісанне гульні: дзеці лічацца і выбіраюць шчупака і матку. Шчупак адыходзіць убок, а ўсе становяцца за маткай і моцна трымаюцца за яе і адзін за аднаго. Шчупак кідаецца то ў адзін, то ў другі бок і імкнецца схапіць самага апошняга ў калоне. Тыя доўгім хвастом стараюцца ўвільнуць ад шчупака. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль не будуць схоплены ўсе, хто стаяў за маткаю.

Правілы гульні: ігрок лічыцца злоўленым, калі шчупак дакранецца да яго рукой; пры паўтарэнні гульні на ролю шчупака і маці назначаюць дзяцей з сярэдзіны калоны.

Палатно

Мэта: практыкаваць ва ўменні хадзіць па спіралі, узгадняючы свае рухі з рухамі дзяцей, якія ідуць побач; развіваць каардынацыю рухаў.

Апісанне гульні: дзеці, узяўшыся за рукі, утвараюць шарэнгу — гэта палатно. Першы ў шарэнзе называецца «маткай». Недалёка ад дзяцей стаіць кравец. Матка стаіць нерухома і паказвае дзецям, каб завіваліся вакол яе. Калі ўсе заўюцца, кравец забірае апошняга з ланцуга. Пасля гэтага ўсе развіваюцца, а матка пачынае лічыць, называючы кожнага пачаргова: «першае палатно», «другое палатно» і г.д. Не далічыўшыся апошняга палатна, яна пытаецца: «Дзе ж яшчэ адно палатно?» Ёй адказваюць: «Па ніткі пайшло!»

Такім чынам, гульня працягваецца да таго часу, пакуль кравец не забярэ і не схавае па аднаму ўсіх дзяцей, акрамя маткі. Пасля гэтага матка ідзе шукаць палатно, а калі знойдзе, загадвае краўцу пералавіць дзяцей яе палатна. Яны разбягаюцца, а кравец іх ловіць.

Правілы гульні: стоячы ў шарэнзе, пры закручванні і раскручванні вакол маткі, трэба моцна трымаць адзін аднаго за рукі; дзіця-кравец павінна непрыкметна забраць дзіця-палатно і схаваць яго.

Вяроўка-змейка      

Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт і каардынацыю рухаў.

Апісанне гульні: на зямлі рысуюць вялікі круг, вакол якога садзяцца ўсе дзеці. За кругам ходзіць водзячы. Нечакана ён кідае на сярэдзіну круга вяроўку-змейку. Усе бягуць, імкнучыся як мага хутчэй стаць на яе. Каму месца не хопіць, выбывае з гульні.

Правілы гульні: нельга штурхаць іншых, імкнучыся стаць на вяроўку; водзячы, кідаючы змейку ў круг, паступова робіць яе карацейшай да таго часу, пакуль на яе зможа стаць толькі адзін удзельнік, які і становіцца водзячым.

   Кашка

 Задача: удасканальваць навыкі бегу па кругу. Развіваць увагу.

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць вядучага «кашавара» і становяцца тварам у круг. Кашавар бяжыць за спінамі дзяцей і непрыкметна падкідвае да ног каго-небудзь «лыжку» (хустачку, шышку, каменьчык). Пасля гэтага бяжыць яшчэ круг і падштурхоўвае іграка, якому падкінута лыжка, гаворачы: «Кашку вары!». Ігрок становіцца ў сярэдзіну круга, дзе павінен знаходзіцца да канца гульні. Калі Ігрок заўважыць падкінутую яму лыжку, ён падымае яе і сам становіцца кашаварам. Па меры таго як дзеці ідуць варыць кашку, круг звужаецца. Гульня заканчваецца, калі ў крузе застанецца не больш як чатыры ігракі.

Правілы гульні: ігракі ў крузе павінны заўважыць падкінутую лыжку, толькі паваротам галавы. Сыходзіць з месца забараняецца.

Рэшата      

Задача: развіваць хуткасць і дакладнасць рухаў. Выхоўваць смеласць, сумленнасць.

Апісанне гульні: дзеці становяцца ў адзін рад. Дзіця, якое стаіць спераду, бярэ ў рукі палку, а ўсе астатнія трымаюць адзін аднаго рукамі за пояс. Адзін з дзяцей – водзячы не становіцца ў рад, ён бярэ хустачку, скручвае ў трубачку і на адным яе канцы завязвае невялікі вузельчык. Зрабіўшы, такім чынам, лёгенькі скрутачак, ён павінен стукнуць ім па плячах апошняга іграка. Але той не чакае гэтага. Ён зрываецца з месца, бяжыць да першага ў радзе, бярэ ў яго палку і становіцца перад ім, г.зн. хаваецца за палкай. Калі гэта іграку зрабіць удаецца, водзячы падбягае да дзіцяці, якое стала апошнім, і імкнецца ўдарыць яго. Так гуляюць да той пары, пакуль не падойдзе чарга бегчы іграку, які ў пачатку гульні стаяў спераду з палкай у руках. Тады скрутачак перадаецца гэтаму іграку, і гульня працягваецца.

Правілы гульні: калі ігрок не паспее схавацца за палкай, і атрымлівае скрутачкам па плячах, ён павінен бегчы яшчэ раз вакол рада дзяцей.

Паляўнічыя і качкі

Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт і каардынацыю рухаў.

Апісанне гульні: дзеці дзеляцца на дзве каманды з аднолькавай колькасццю  ігракоў. Першая каманда – качкі , другая – паляўнічыя.  Паляўнічыя робяць знешні вялікі  круг и малююць яго. Качкі  робяць унутраны меншы круг на адлегласці 2,5 – 3 м ад круга паляўнічых. Па сігналу  паляўнічыя  страляюць  ў качак  – стараются папасці ў іх  мячом. Калі ўсе качкі будуць злоўлены, каманды мяняюцца месцамі.

Правілы  гульні: паляўнічым і качкам нельга выходзіть з намалёванага круга. Той, у каго папалі мячом,  выходзіць з гульні. Калі гуляюць некалькі каманд, выіграе тая каманда, якая хутчэй переловіць качак.

Пасадка бульбы

Задача: развіваць спрыт, вынослівасць, хуткасць рэакцыі.

Апісанне гульні:  ствараюцца  дзве каманды  па  пять чалавек. Гулец, які стаіць  першым, -  капітан, ён трымае ў руцэ  мешочак з пяццю бульбінамі

(каменчыкамі). На адлегласці  дваццаці  крокаў  ад  кожнай  калоны начэрчаны пяць кругоў.  Па сігналу капітаны бягуць  да  кругоў  и садзяць картошку па адной ў кожны круг, затым вяртаюцца  і  перадаюць мешочак наступнаму гульцу. Гулец з мешочкам бяжыць  збіраць бульбу і  г.д.

Правілы  гульні: капітаны стартуюць па сігналу. Гульцы не выходзяць за лінію без мешочка. Калі бульба  ўпала, яе трэба падняць, а затым бегчы. Падбегать да каманды патрэбна  з левага боку.

  Проса

Задача: удасканальваць навыкі бегу па кругу;  развіваць стрытнасць.

Апісанне гульні: дзеці  становяцца  ў адну шарэнгу. Вядучы падыходзіць да аднаго з іх і кажа:

Прыходзь да нас проса палоць.

Ніхачу!

А кашу есці?

Хоть зараз!

Ах, ты ж, гультай!

Пасля гэтых слоў вядучы  і гультай бягуць вакол шарэнгі і адзін з іх, хто прибег хутчэй, займае  у шарэнге свабоднае месца. Той, хто застаўся, будзе вядучым.

Правілы гульні: пачынаць бегчы патрэбна толькі пасля слоў: «Ах, ты ж, гультай!» Каб вядучы і гультай не перашкаджалі  адзін  аднаму ў час бега, вядучаму трэба  бегчы  ўздоўж шарэнгі перед дзяцьмі, а гультаю – за іх спінамі. Выйгравае той, хто першым стане ў шарэнгу.

Конікі

Задача: удасканальваць навыкі скачкоў на дзвюх нагах, або адной назе; развіваць трываласць.

Апісанне гульні: у сярэдзіне пляцоўкі чэрціцца такі  круг, каб у ім маглі свабодна размясціцца ўсе гуляючыя. Гульцы вібіраюць “шпака”, які становіцца ўкруг, “конікі” – за кругам. “Шпак”, скачучы на дзвюх нагах, ловіць “конікаў”, якіяпадбягаюць да круга, а пры набліжэнні “шпака” – адбягаюць.

        Злоўлены гулец становіцца ў круг і робіцца “шпаком”. Новы “шпак” павінны перамяшчацца такім жа чынам. “Конік” лічыцца злоўленым, калі “шпак” дакранецца да яго. Гульня заканчваецца, калі ўсе гульцы збяруцца ў сярэдзіне круга.

Правілы гульні:  “шпак” не мае права мяняць спосаб перамяшчэння.

свернуть

Вершы пра Новый год і зіму

развернуть

"Дзед Мароз" Якуб Колас

Ходзіць дзед белабароды

Полем, лесам, пералескам,

Засцілае рэчкі лёдам,

Брыльянцістым снежным блескам.

Сыпле іней на бярозы,

Туліць дрэвы лёгкім пухам,

Крые руні, травы, лозы

Белай посцілкай-кажухам.

Дзеда ўсюды носяць ногі,

І к нам прыйдзе на хвілінку

Адпачыць крыху з дарогі,

Важна сеўшы на ялінку.

А ялінка!.. Чаго толькі

На яе няма галінках!

Свецяць зоркі і вясёлкі

У бліскучых павуцінках.

Тут лісічка, зайчык, мышка,

Рыбкі, буслік доўгавязы.

А як ззяюць на ёй шышкі,

Нібы ў іх гараць алмазы!

Каля ёлкі карагоды,

Песні, гутарка жывая,

А той дзед белабароды

Толькі ў вусы смех пускае.

Дык рассунем кола шырай,

Патанцуем на памосце,

Песняй звонкай, песняй шчырай

Прывітаем дзеда-госця.

"Зімой" Максім Багдановіч 

Здароў, марозны, звонкі вечар!    

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!    

Мяцель не вее, сціхнуў вецер,    

I волен лёгкіх санак бег.

Як мары, белыя бярозы    

Пад сінявой начной стаяць,    

У небе зоркі ад марозу    

Пахаладзеўшыя дрыжаць.

Вільготны месяц стуль на поле    

Празрысты, светлы стоўп спусціў                                              

I рызай срэбнаю раздолле                                              

Снягоў сінеючых пакрыў.

Ўзрывайце ж іх санямі, коні!

Звіні, вясёлых бомаў медзь!

Вакол лятуць бары і гоні,

Ў грудзях пачала кроў кіпець.

"Як звяры зіму сустракаюць" Рыгор Барадулін 

Мядзведзь

На ўвесь бор,

На ўвесь бор

Гучна грукае тапор.

Гэта Мішка клышаногі

Чэша дошкі для падлогі.

Ставіць ложак, бо яму

Спаць і спаць усю зіму.

Ледзьве холад на парог,

Мішка шусь у свой бярлог.

Кладучыся, пазяхне,

Зарыпяць масніцы...

Хай яму ў мядзведжым сне

Толькі лета сніцца.

Заяц  

Заяц шэры,

Заяц-зух

Да зімы пашыў кажух

Белы-белы. Зайца ў ім

Не пазнаць цяпер зусім.

Але зайцу не сядзіцца:

Мерзнуць вушы, лапкі.

Шые заяц рукавіцы,

Шые заяц шапку.

— А да ліскі не пайду,

Каб не трапіць у бяду...

Воўк  

А ваўку-лайдаку

Працаваць няма ахвоты.

Ён блукае ў хмызняку

I зайцоў Цікуе ўпотай.

А пра дом не дбае.

Дзе там! Бо пацеў у футры летам.

Воўк забыўся, няйначай,

Што цяпло Вось-вось міне...

Што ж, няхай зімой паскача,

Не шкада звяругі мне.

Лісіца 

А лісіца-ліска

Не далёка — блізка Адшукала норку,

Пачала прыборку

Вымятае пыл хвастом.

Цёплы дом...

Хай цяпер мароз трашчыць,

Снег па лесе Сцеле...

— Трэба зайца запрасіць

Мне на наваселле!

"Дзед Мароз і Міхасёк"Павел Саковіч 

Міхасёк зімовым ранкам, 

Захапіўшы ў сенцах санкі, 

Выйшаў, стаў сярод двара: 

Дзе ж гуляе дзетвара? 

Тут з'явіўся Дзед Мароз 

І адразу - цап за нос. 

Ну а потым, быццам жартам, 

Угчыкнуў за вуха раптам. 

Хлопчык здзекаў не стрываў - 

Драпака адразу даў. 

На крутую горку ўцёк 

Ад марозу Міхасёк. 

Дзед Мароз такі старэнькі, 

У яго баляць каленкі. 

Ён ад хлопчыка адстаў 

І... чапляцца перастаў! 

"Першы снег" Павел Саковіч 

Я раніцой расплюшчыў вочы, 

Спыніўшы сноў імклівы бег. 

Святло чароўнай белай ночы 

Разліў па хаце першы снег. 

Падскочыў з ложка да фіранкі, 

Багацця белага - да стрэх. 

І гурбы пульхныя на ганку, 

З'явіўся сябар лепшы - снег! 

Цяпер штодня я з ім гуляю. 

І нават ноччу часта ў сне 

Будую крэпасці, знішчаю, 

А ён цярплівы гэткі, снег! 

Міне зіма. Вясна настане 

І снег змяце з падворка прэч. 

Ды не навечна ён растане - 

Яшчэ з ім будзе шмат сустрэч! 

"Кружацца сняжынкі" Міхась Пазнякоў 

Хто там шустры скача? 

Ціха снег рыпіць - 

Гэта зайка з дачы 

Праз лясок бяжыць. 

Кружацца сняжынкі, 

Нібы ў дзіўным сне. 

Зайка для Дарынкі 

Торбачку нясе. 

А ёй - пажаданні 

Добраю расці, 

Быць заўжды стараннай, 

Шчырай у жыцці.

Хоча ён з Дарынкай 

Сам на Новы год 

Хоць бы на хвілінку 

Стаць у карагод. 

"Зіма" Ніл Гілевіч 

Вось і прыйшлі жаданыя 

Зімовыя дзянькі. 

Дык даставай схаваныя 

І саначкі каваныя, 

І лыжы, і канькі! 

Яны ўжо застаяліся - 

Дай волю ім хутчэй!

Вітай, раздолле белае! 

Хай кроў у жылах бегае 

Шпарчэй і гарачэй! 

"Зіма" Васіль Дэбіш 

Снег белы.

Ён на сонцы аж гарыць. 

І чысты-чысты.

А па светлым - груба  Ідзе натоўп.

Куляюцца з гары  Падлеткі.

І ляцяць адчайна ў гурбы. 

Вясёлым смехам поўніцца іх лёт. 

Як зорачкі, сняжынкі пад нагамі... 

Люстэркам залатым іскрыцца лёд, 

І вершы я па ім пішу канькамі. 

"Мядзведзь" Данута Бічэль-Загнетава 

Дзед Мядзведзь стаміўся троху - 

Лёг у мягкую бярлогу. 

Смачна спалася яму, 

Не ўставаў усю зіму. 

* * * 

Які прастор...

Ў прасторы іней... 

Я сам не ведаю, чаму 

Люблю аснежныя раўніны 

І беларускую Зіму! 

Паўлюк Трус 

свернуть

Белорусские орнаменты

развернуть

Узоры и орнаменты – особенный вид народного творчества, тесно связанный с термином «декор», призванный не только украшать предметы и одежду, но и представляющий собой целую сложную структуру.

Белорусский орнамент отличается богатством колорита и множеством разновидностей форм узоров. В последнее время он стал очень популярен не только у людей в возрасте, но и среди молодежи.

Схемы узоров применяются не только в дизайне интерьеров, но и в оформлении одежды.

 

 

 

Особенности белорусских узоров

Яркими отличительными чертами орнаментов Белоруссии можно назвать преимущественное использование различных геометрических фигур:

  • квадрат;
  • ромб;
  • четырехугольник;
  • полосы и их детали.

 

В некоторых случаях осуществлялось плавное перетекание фигур в растительные мотивы. Что характерно для белорусских узоров – это отсутствие в них символов смерти. Для белорусов орнамент – это своего рода оберег, который должен содержать в себе только положительное. Разумеется, надобности в создании оберегов с изображениями горя, смерти или боли не было.

Национальный орнамент Белоруссии – это неизменный белый фон с красными изображениями на нем. Считается, что только у этой национальности получилось сохранить неизменным первоначальный вид узоров, существовавших еще со времен древнеславянских племен. Белый цвет признанно обозначает чистоту и открытость, а огненно-красный изображает кровь, солнце и, соответственно, жизненную силу. Черный цвет начали применять с конца позапрошлого века, но в мизерных количествах. Другие цветовые гаммы при этом не использовались.

 

Разнообразие форм символов обусловлено широким ассортиментом мотивов, предпочитаемых народами Белоруссии:

Геометрический мотив – самый популярный вид. Включает в себя:

  • круги;
  • звезды;
  • ромбы;
  • точки;
  • ленты;
  • линии, прямые, ломаные или зигзагообразные;
  • шестиугольники;
  • кресты.

Растительный мотив – встречается чуть реже. Преимущественно состоит из:

  • цветов, особенно акации и лотоса;
  • листьев;
  • плодов, чаще всего винограда.

Символика белорусского орнамента и ее толкование

Разновидностей орнамента может быть множество. Каждый имеет свое определенное значение, чем и обусловлено их применение для разных целей:

 

свернуть

Родная старонка

развернуть

Я - беларус, я нарадзiўся на гэтай казачнай зямлi, дзе мiж лясоў и пушчаў дзiкiх адвеку прашчуры жылi.
Я - беларус, я ганаруся, што маю гэтае iмя: аб добрай славе Беларусi ў свеце знаюць нездарма!
Я - беларус, і я шчаслiвы, што мацi мову мне дала, што родных песень пералiвы і зблiзку чую, і здалля.

Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

 

https://www.belarus.by/ru/

свернуть

Парада для бацькоў “ЯК ВЫХАВАЦЬ БЕЛАРУСА”

11.01.2021
автор: О.С.Мартиненко
развернуть

 

 

Адносіны бацькоў да навакольнага свету фарміруюць у дзіцяці першыя ўяўленні пра Радзіму. Ужо цяпер, у дашкольным узросце, неабходна даць дзецям першапачатковыя веды пра нашу Радзіму – Рэспубліку Беларусь, бацькам неабходна асноўную ўвагу звяртаць на малую Радзіму– вёску, горад, родны дом. Па меры таго, як дзеці будуць расці, дарослым трэба знаёміць іх з гісторыяй свайго горада, расказваць ім пра паходжанне яго назвы. У час прагулак па горадзе трэба разглядаць гістарычныя будынкі, помнікі архітэктуры, сучасныя пабудовы. А потым падрыхтаваць расказ пра гісторыю сваёй вуліцы, паведаміць яе былыя назвы. Сумесная дзейнасць бацькоў і дзяцей павінна быць захапляючай.

Адначасова бацькам трэба знаёміць дзяцей з  прафесіямі, звяртаць увагу на тое, што, дзякуючы намаганням многіх людзей розных прафесій, горад набывае своеасаблівую прыгажосць. У час экскурсій, гутарак бацькі павінны імкнуцца падвесці дзяцей да высновы, што ад кожнага жыхара залежыць, ці будзе горад мець прывабны выгляд. У выніку дзеці самі падказваюць, што  нельга кідаць смецце, маляваць на сценах, таптаць клумбы…

Знаёмства дзяцей з месцам, дзе яны жывуць, узбагачае іх веды, развівае цікаўнасць, садзейнічае выхаванню пачуцця гонару  за родныя мясціны. Дзеці ўсведамляюць, што іх горад, вёска, рачулка – частка Радзімы,  і кожная мясціна непаўторная па сваёй прыгажосці і гістарычных падзеях. Зацікаўленасць гісторыяй свайго дома, вуліцы, горада абуджае ў дзіцяці імкненне пазнаваць родны край.

З дапамогай дарослых дзеці засвойваюць назву краіны – Рэспубліка Беларусь,  атрымліваюць звесткі аб паходжанні назвы “Беларусь”, знаёмяцца з найбольш вядомымі гарадамі, гістарычнымі мясцінамі рэспублікі, даведваюцца пра сталіцу – горад Мінск.

Добрай падставай для выхавання пачуцця гонару за сваю Радзіму, адчуванне сябе сынам беларускага народа з’яўляюцца данесеныя ў даходлівай форме цікавыя старонкі гісторыі Беларусі ў кнізе Р.А.Александровіч і Т.П.Нескаромнай “Зямля з блакітнымі вачыма”.

Дарослым трэба таксама знаёміць дзяцей з традыцыямі і звычаямі народа, прыладамі працы, з адзеннем, нацыянальнымі святамі, стравамі, рамёствамі, паказаць асаблівасці беларускага арнамента. Трэба, каб дзеці спасціглі асновы пляцення з саломкі, стварэнне выцінанак. Неабходна раскрыць дзецям прыгажосць роднай прыроды, паказаць яе багацці – адзін са шляхоў выхавання любові да сваёй Радзімы.

Выхаваць патрыёта сваёй Радзімы – адказная і складаная задача, вырашэнне якой у дзяцінстве толькі пачынаецца. Бацькоўскія словы і ўчынкі могуць даць станоўчыя вынікі і стаць грунтоўным падмуркам для далейшай работы па патрыятычным выхаванні асобы дзіцяці.

 

Я ЗАКАХАНЫ Ў НЕМАНСКІЯ ПЛЁСЫ,

У СТАРЫЦЫ І Ў СВЕТЛЫЯ ЛЯСЫ,

У ШУМНЫЯ АСЕННІЯ БЯРОЗЫ

І Ў КРОПЕЛЬКІ СЦЮДЗЕНАЕ РАСЫ.

 

Я ЗАКАХАНЫ Ў МАТЧЫНУЮ МОВУ,

А ЁЮ ПАХНУЦЬ ХЛЕБ І МАЛАКО,

СВІТАННІ І ТУМАННЫЯ ДУБРОВЫ,

                         І ВЕРБЫ НАД ЗАСТЫЛАЮ РАКОЙ...  

     СЯРГЕЙ ГРАХОЎСКІ

свернуть

парада для бацькоў “МУДРАСЛОЎЕ НА КОЖНЫ ДЗЕНЬ”

11.01.2021
автор: О.С.Мартиненко
развернуть

 

Не знішчым, не страцім, не згубім

Сваіх лугоў, азёр, сваіх лясоў.

І родны край, і мову не разлюбім.

У кожным сэрцы гэты дзеяслоў.

 

                      В. Гардзей

Развіццё асобы дзіцяці ў грамадстве немагчыма без ведання роднай мовы. Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання беларускай мовай. Менавіта ў гэты прамежак  яго жыцця фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць прыродным і індывідуальным задаткам. Закладваецца трывалы фундамент ведання роднай мовы.

Далучаючы дзяцей да святыні свайго народа – роднай мовы, мы будзем садзейнічаць не толькі яе ўзбагачэнню, а і развіццю пазнавальных і інтэлектуальных магчымасцей, пазнанню беларускай культуры. Самае дарагое ў жыцці – гэта тое, што з маленства закладзена ў сэрцы. І менавіта беларуская мова з’яўляецца сувязным звяном у далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, вытокам народнай мудрасці.

Культура беларускага народа найбольш значна выяўлена ў традыцыйных відах народнай творчасці: гульнях, звычаях, казках, песнях, танцах, музыцы, абрадах, святах, адзенні, творах выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Творы народнага мастацтва цешаць нас не толькі сваёй прыгажосцю, мастацкім афармленнем, але заўсёды і абавязкова маюць выхаваўчае значэнне.

Кожны чалавек павінен ведаць сваю мову, умець спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы, ведаць, як са стагоддзя ў  стагоддзе адзначаліся святы ў нашым краі, любіць свае родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь.

Сёння нам неабходна вярнуцца да сваіх вытокаў. І трэба пачынаць дзяцей далучаць да беларускай нацыянальнай культуры, паглыблена знаёміць іх з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць любоў да Бацькаўшчыны.

Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. Будзем выхоўваць іх добрымі, разумнымі, дапытлівымі, цярплівымі і ўважлівымі да ўсяго. Адначасова будзем абуджаць веру дзіцяці ў тое, што яно вырасце патрэбным на зямлі чалавекам.

свернуть

Памятка для бацькоў “ЗАРАДКА ДЛЯ ВАЧЭЙ”

11.01.2021
автор: О.С.Мартиненко
развернуть

Камп’ютар стаў неразлучным сябрам юнакоў і дзяўчат. Працяглая нагрузка непазбежна прывядзе да стамлення вачэй. Аднастайныя рухі ў межах абмежаванай прасторы напружваюць вокавыя мышцы. У выніку такой дзейнасці зніжаецца працаздольнасць вачэй і ўвага, парушаецца дыханне, з’яўляецца пачуццё стомленасці

Каб пазбегнуць гэтых шкодных з’яў, трэба рэгулярна выконваць зарадку для вачэй.

Вось некалькі простых практыкаванняў:

3-4 разы ў дзень на працягу 30 секунд абводзьце позіркам прадметы, якія знаходзяцца на рознай адлегласці ад рабочага месца;

Не напружваючы вачэй пераводзьце позірк з прадмета на прадмет, абводзьце контуры дзвярэй, аконных рам, кветак, калдяндара, сталоў і гэтак далей;

Кожныя 3-5 секунд маргайце, глыбока і свабодна дыхайце;

Часцей глядзіце на прадметы, якія знаходзяцца як мага далей.

Намалюйце на паперы “гоначны круг”, па якому маглі б час ад часу “вандраваць”вашы вочы. Змешчанае на рабочым стале “гульнявое поле” будзе служыць надзейным напамінам.

свернуть

Парада для бацькоў “КАЛІ ХОЧАШ БЫЦЬ ЗДАРОЎ, ЗАГАРТОЎВАЙСЯ!”

11.01.2021
автор: О.С.Мартиненко
развернуть

Пасля ранішняй гімнастыкі ці трэніроўкі карысна праводзіць водныя працэдуры. Яны загартоўваюць арганізм, робяць яго неўспрымальным да прастудных захворванняў. Галоўнае правіла загартоўвання – паступовасць і рэгулярнасць.

Пачынаць загартоўванне рэкамендуюць з абціранняў, якія лепш праводзіць у цёплую пару года. Кавалак грубай тканіны намачыць вадой, адціснуць і зрабіць хуткае абціранне шыі, рук, ног, грудзей, спіны і іншых частак цела. Затым усё цела трэба расцерці(у напрамку ад перыферыі да цэнтра)сухім ручніком да адчування прыемнай цеплыні і з’яўлення чырвонасці на скуры. Спачатку тэмпература вады можа быць 20-22 градусы. Праз кожныя 2-3 дні яе зніжаюць на 1 градус, паступова даводзячы да 15-16 градусаў.

Абліванне – найбольш дзейсная загартоўваючая працэдура. Абліваць належыць усё цела з каўша, спачатку шыю, потым плечы, рукі, затым спіну, ногі. Працягласць аблівання – 30-60 секунд. Пачынаць гэту працэдуру лепш летам. Вада для аблівання павіннна быць прыблізна 30 градусаў, але, як і пры абціраннях, яе паступова трэба зніжаць.

Душ з’яўляецца не менш дзейснай формай загартоўвання, таму што да тэмпературнага ўздзеяння далучаецца масаж скуры струменем вады. Да гэтай працэдуры рэкамендуюць пераходзіць не раней чым праз год абціранняў і абліванняў і пасля кансультацыі з доктарам. Загартоўванне душам пачынаюць з тэмпературы вады 32-33 градусы, паступова, праз кожныя 2-3 дні, зніжаючы яе на 1 градус і даводзячы да 20-16 градусаў. Спачатку працягласць працэдуры павінна быць не больш за 15 секунд, але потым яе можна паступова павялічыць да 45-60 секунд. Пасля душа трэба расцерціся ручніком.

Вельмі эфектыўным сродкам загартоўвання, які мае вялікае значэнне для прафілактыкі прастудных захворванняў, з’яўляюцца ванны для ног. Пры першых працэдурах вада павіннна быць 32-30 градусаў, затым яе паніжаюць да 10. Працягласць нажных ваннаў – 5-15 секунд, паступова іх можна давесці да 1-3 хвіліны.

Пры выкананні прыведзеных вышэй загартоўваючых працэдур нельга дапускаць з’яўлення “гусінай скуры”, дрыжання – гэта можа нанесці шкоду здароўю.

свернуть